Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Урачыстасці з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа
Жыццё народнага паэта Беларусі Якуба Коласа - выдатная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, а творчасць паэта ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны, велізарны пласт нацыянальнага жыцця, падымаецца да мастацкага ўсведамлення агульначалавечых глабальных праблем. Менавіта Коласу належаць адны з самых вядомых у беларускай паэзіі радкоў, якія сёння цытуюцца і ў вучнёўскай аўдыторыі, і на дыпламатычных прыёмах: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Велізарная працавітасць і нястомная прага літаратурнага самаўдасканалення зрабілі Якуба Коласа волатам мастацкага слова, чые творы як непераўзыдзены ўзор еўрапейскага мастацтва застануцца духоўным сімвалам Беларусі на многія стагоддзі наперад. У пераліку грамадскіх пасад паэта - член ЦК Кампартыі Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР некалькіх скліканняў, старшыня Рэспубліканскага камітэта прыхільнікаў міру і Ўсеславянскага камітэта абароны міру, член праўлення Саюза пісьменнікаў СССР і БССР, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР. Юбілейны 2012 год стаўся адным з самых выніковых у дзейнасці Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа за апошнія гады. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года № 487 1. Правядзенне ў месцах і арганізацыях, звязаных з жыццём і творчасцю паэтаў, ва ўстановах культуры і адукацыі, а таксама ў замежных установах Рэспублікі Беларусь святочных мерапрыемстваў з прыцягненнем да ўдзелу ў іх вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва, творчай і навуковай інтэлігенцыі рэспублікі; 2. Стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх і дакументальна-публіцыстычных праграм па творчасці і пытаннях жыцця і дзейнасці народных паэтаў; 3. Забеспячэнне выдання друкаванай прадукцыі да юбілеяў класікаў літаратуры; 4. Правядзенне рэспубліканскіх свят паэзіі, прысвечаных жыццю і творчасці народных паэтаў; 5. Добраўпарадкаванне тэрыторый гісторыка-культурных аб"ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, правядзенне капітальнага рамонту будынкаў музеяў народных паэтаў у г.Мінску.
Падрыхтоўка да ўрачыстай даты ва ўстанове “дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” згодна Указа Прэзідэнта пачалася яшчэ ў мінулым 2011 годзе. Варта адзначыць, што да юбілею Якуба Коласа зроблены капітальны рамонт фасада будынка музея і праведзены работы па рэканструкцыі мемарыяльнай сядзібы паэта На працягу студзеня – кастрычніка 2012 года адбыўся шэраг цікавых і значных мерапрыемстваў. Гэта і літаратурная сустрэча з нагоды прыняцця ў члены грамадскага аб"яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” паэтаў і празаікаў Ірыны Тулупавай, Вольгі Паўлючэнка, Іны Фраловай, Адама Шостака, і сустрэчы з рэдакцыямі газеты “Звязда” “Звяздоўцы чытаюць Коласа” і часопіса “ЖЖ. Женский журнал” “Беларуская літаратура Асобна варта вылучыць літаратурны вечар у межах новага музейнага праекта “Пад нёманаўскім сонцам”, прымеркаваны да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій, земляка Якуба Коласа Міколы Маляўкі. Гэта сустрэча была пілотнай ў дадзеным праекце, які на працягу года аб"яднаў многіх славутых творчых людзей Стаўбцоўскай зямлі: краязнаўцу Анатоля Грэкава, сына Якуба Коласа Міхаіла Міцкевіча, паэта і рэжысёра Уладзіміра Мароза, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Зінаіду Камароўскую. У межах урачыстых мерапрыемстваў да 130-годдзя Песняра адбыліся таксама творчая сустрэча са здымачнай групай тэлефільма “Талаш” па аповесці Якуба Коласа “Дрыгва” (“Беларусьфільм”), і цыкл канцэртаў класічнай музыкі з музейнага цыкла “Поры года ў Доме Якуба Коласа” ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава, і дабрачынны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча (у межах Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў–2012”), Удзельнікамі музейных акцый “Чытаем Коласа разам” і “130 прысвячэнняў Песняру” сталі вядомыя артысты, дзеячы культуры, пісьменнікі, музейныя супрацоўнікі, беларускія студэнты і школьнікі. Вершаваныя прысвячэнні Коласу на адрас музея даслалі каля сямідзесяці чалавек, у тым ліку з замежных краін – Латвіі, Украіны. Вынікі конкурса будуць падведзены падчас свята “Каласавіны” 1-2 лістапада 2012 года, лепшыя творы плануецца апублікаваць у газеце “ЛІМ” і выдаць асобным выданнем. Сярод самых значных выставак юбілейнага года, якія адбыліся ў музеі, – выстаўка “О, Вільня, крывіцкая Мекка” (сумесна з Літаратурным музеем А. С. Пушкіна, г.Вільнюс, Літва); выстаўка мастацкіх фатаграфій “Кругом родные всё места” з фондаў Дзяржаўнага Лермантаўскага музея-запаведніка “Тарханы” (сакавік), “Змоўкла шумлівая Нарач” да гадавіны смерці Якуба Коласа, “Пачэсны шлях настаўніка” да 110-годдзя пачатку педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа, выстаўка да 100-годдзя першай сустрэчы Песняроў ”Шляхам Янкі Купалы да Якуба Коласа” з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы на мемарыяльнай сядзібе Смольня, выстаўка ў рамках музейнай акцыі “Выстаўка на адну гадзіну” з музейнай калекцыі “Рукапісы” па лістах перапіскі Якуба Коласа і яго знаёмай А.А. Кетлер да Міжнароднага дня музеяў, выстаўка да Году кнігі “Выданні Якуба Коласа на розных мовах свету”, дзе былі прадстаўлены выданні на 38 мовах. Шмат дзе на тэрыторыі Беларусі азнаёміліся з экспанатамі музейнай выстаўкі “Шляхамі Якуба Коласа“: у Кобрынскім раённым краязнаўчым музеі, За межамі Рэспублікі Беларусь музеем таксама праведзены шэраг значных выставачных праектаў да юбілею народнага паэта: выстаўка да 130-годдзя з дня нараджэння народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, арганізаваная сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы “Якуб Колас і Янка Купала – беларускія песняры” (Расійская Федэрацыя, сяльцо Міхайлаўскае, Дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-літаратурны і прыродна-ландшафтны музей запаведнік А.С. Пушкіна), фотавыстаўка па родных мясцінах Якуба Коласа “Мой край родной” “Па родных мясцінах Якуба Коласа” у Цэнтры культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча (г.Варшава, студзень - сакавік), “Якуб Колас і ўкраінская літаратура” ў Кіеўскім літаратурна-мемарыяльным музеі Максіма Рыльскага (Украіна, верасень), “Мілы кут маіх дзядоў” у Санкт-Пецярбургскім Доме нацыянальнасцей (Расійская Федэрацыя, верасень). Фотавыстаўка па родных мясцінах Якуба Коласа дэманстравалася ў Плоўдзіўскім дзяржаўным універсітэце (г.Плоўдзіў, Рэспубліка Балгарыя), ва ўніверсітэце г.Гент у Каралеўстве Бельгія, ва ўніверсітэце Рэспублікі Інданезія, у шматлікіх навучальных установах Рэспублікі Латвія. Сярод самых апошніх выставачных праектаў на коласаўскую тэматыку – рэспубліканская выстаўка мастацкай каласіяны ў Палацы мастацтваў, выстаўка графікі Васіля Шаранговіча, прысвечаная паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Рэспубліканскае свята паэзіі “О, Беларусь, ты сэрца і душа” адбылося 26 кастрычніка 2012 г. у Стаўбцоўскім раёне, на радзіме Якуба Коласа. У ім прынялі удзел вядомыя беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва, творчыя калектывы Мінскай вобласці і Стаўбцоўскага раёна. Госці свята наведалі экспазіцыі на музейных сядзібах філіяла “Мікалаешчына” Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня. Усклалі кветкі да помніка народнаму паэту на яго малой радзіме ў в.Мікалаешчына. Свята “Каласавіны” пачалося 1 лістапада 2012 г. круглым сталом з кіраўнікамі музеяў сістэмы адукацыі, якія носяць імя Якуба Коласа, “Актуальныя пытанні папулярызацыі творчай спадчыны
2 лістапада адбылася XXVII Міжнародная навуковая канферэнцыя "Якуб Колас. Чалавек. Асоба. Час", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з"яўляюцца аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, ролі паэта і яго творчасці ў станаўленні, развіцці беларускай літаратуры і шмталікіх галін культуры Беларусі; творчага ўкладу паэта ў развіццё
Завершацца юбілейныя ўрачыстасці менавіта ў дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа 3 лістапада 2012г. цырымоніяй ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў г.Мінску.
Кантактныя тэлефоны музея: 284 15 84 , 284 05 55
![]() |
|
|
|
||
|
||||||||



Карта сайта