Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
20-годдзе незалежнасці Рэспублікі Арменія
Саак Сяргеевіч Антанесян – паэт, мастак. У творчых колах больш вядомы як Кавес Зарыш. Родам з горада Алаверды Ларыйскай вобласці Рэспублікі Арменія. Жыве ў г. Мінску, мае сям"ю. Доктар эталогіі, прафесар, старшыня дабрачыннага савета Міжнароднай акадэміі экалогіі, мастацтва і архітэктуры, прэзідэнт кампаніі Uniecofor (юніэкафор) LLC, якая займаеца экатурызмам, геннай інжынерыяй, офіс кампаніі знаходзіцца ў г.Франкфурце (Германія). Займаецца дабрачыннасцю. Заснавальнік прэміі “Чудо-человек года”, якой у 2006 годзе была ўдастоена Старшыня Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова. Саак Сяргеевіч аўтар двух зборнікаў лірычных вершаў “Лабірынт”, “Калі я адзін…”, займаецца арганізацыяй выставак аматарскай мастацкай творчасці ў Ерэване і на Беларусі, актыўна прапагандуе беларускую нацыянальную культуру ў Рэспубліцы Арменія. Арганізаваў некалькі дзесяткаў міжнародных армянска-беларускіх выставак у Арменіі і Беларусі, прапагандуе культуру сваёй радзімы ў розных краінах свету. У свой час працаваў выкладчыкам геаграфіі СШ№7 і №2 г.Алаверды, кіраўніком асобага атрада па ахове лясоў Лалварскага лясгаса Ларыйскай вобласці, начальнікам гарадскога штаба ГА і НС мэрыі г.Алаверды. Прымаў удзел у ваенных дзеяннях падчас вайны ў Нагорным Карабаху, мае баявыя ўзнагароды, сярод якіх медаль “Мацярынская ўдзячнасць” адліты з куль, дастаных урачамі з целаў параненых воінаў. З Беларуссю Саака Сяргеевіча лучыць не толькі месца радзімы яго жонкі, у 1943 годзе ў час Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі загінуў яго дзед Саак Антанесян.
![]() |
||||||||
|
|
|||||||||
|
||||||||








Карта сайта