Збор сродкаў на скульптурныя кампазіцыі
 |
У 2010 годзе распачаў сваю работу Дабрачынны савет Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Адна з асноўных задач савета - збор сродкаў на стварэнне скульптурнай кампазіцыі "Якуб Колас. Роздум" да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, якую плануецца ўсталяваць на мемарыяльнай сядзібе музея. Аўтар - заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі А.М. Заспіцкі. У перспектыве - стварэнне скульптурных кампазіцый "Першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы" на мемарыяльнай сядзібе "Смольня", а таксама "Дзядзька Антось" - герой паэмы "Новая зямля" і "Сымон і Ганна" - героі паэмы "Сымон-музыка".
|
Музей прымае актыўны ўдзел у зборы сродкаў. Так, плануюцца і праводзяцца шматлікія дабрачынныя акцыі з удзелам знакамітых людзей для таго, каб стаць бліжэй да пастаўленай задачы. Фінансавую і іншую дапамогу ўжо аказалі:
- Грэкаў А.В. - старшыня Дабрачыннага савета;
- Гарбар А.В. - генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі;
- Пятрынаў А.В. - намеснік Міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі;
- Чарказян Г.Б. - пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- Сакалоў С.А. - пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, першы намеснік геніральнага дырэктара карпарацыі "Арктур" (Расія);
- Захарык Г.В. - дырэктар НВТАА "Сатмен";
- ансамбль "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава з дабрачынным канцэртам;
- навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа;
- аддзел культуры Першамайскага раёна г. Мінска;
- аддзел культуры Стаўбцоўскага райвыканкама;
- аддзел культуры Пухавіцкага райвыканкама;
- аддзел культуры Барысаўскага гарвыканкама;
- Наваколасаўская дзіцячая школа мастацтваў Стаўбцоўскага раёна;
- дзіцячая школа мастацтваў г. Стоўбцы;
- дзіцячая школа мастацтваў в. Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна;
- СВК "Радзіма Якуба Коласа" Стаўбцоўскага раёна;
- СВК "Вялікі Двор" Стаўбцоўскага раёна;
- УП "Зеленстрой Первомайского района г. Минска".
Кожны можа далучыцца да гэтай акцыі, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак для збору сродкаў:
3642935450040 у філіяле № 529 "Белсувязь" ААТ "ААБ Беларусбанк",
МФО 153001720, УНП 190267001
Назад>>