Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Экскурсіі

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе:

 

Аглядавая экскурсія па профільнай экспазіцыі:

 

Якуб Колас. Жыццё і творчасць.

 
Тэматычныя экскурсіі:
 
- Паэма “Новая зямля”. Творчая гісторыя твора. Вобразы і прататыпы. 
Экскурсія раскрывае гісторыю напісання аднаго з найбольш вядомых твораў беларускай літаратуры, на багатым фондавым матэрыяле знаёміць з вобразамі і прататыпамі паэмы.
 
- Творчы лёс “Сымона-музыкі” і станаўленне ліра-эпічнай паэмы.
Экскурсія расказвае пра няпросты, шматпакутны лёс паэмы, якую сам Якуб Колас лічыў нават больш аўтабіграфічнай, чым паэму "Новая зямля", знаёміць наведвальнікаў з тымі гістарычныя ўмовы, у якіх ішло фарміраванне і станаўленне ліра-эпічнай паэмы 
- Трылогія “На ростанях”. Гісторыя напісання.
Экскурсія знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй напісання рамана-трылогіі, з вобразамі і прататыпамі твора, раскрывае такую з'яву нацыянальнага жыцця беларусаў, як узнікненне народнай інтэлігенцыі
- Якуб Колас – дзецям.
Экскурсія дэманструе шматгранны талент Якуба Коласа, раскрывае яго як дзіцячага пісьменніка, расказвае наведвальнікам пра найбольш яркія творы, напісаныя песняром для дзяцей. 
 

 

 
Папярэдні запіс на экскурсіі ажыццяўляецца па тэлефоне (017) 284-17-02
 

© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта