Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Роднае словаМІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ДОМЕ КОЛАСА
17 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё свядомае жыццё аддаў працы на глебе роднай культуры, нягледзячы на тое, што час не заўсёды спрыяў такой дзейнасці: за першую палову ХХ ст. беларуская мова мела магчымасць нармальна, без уціску існаваць толькі каля дзесяці гадоў. “Роднае слова, – пісаў паэт у 1947 годзе, – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”.
У святочнай імпрэзе ў Доме Коласа прынялі ўдзел літаратары, навукоўцы, супрацоўнікі часопіса “Роднае слова”, а таксама сын геніяльнага песняра Міхал Канстанцінавіч Міцкевіч. Падчас мерапрыемства была адкрыта кніжная выстаўка “Слова Коласа ў перакладах на іншыя мовы свету” (творы паэта на ўкраінскай, малдаўскай, чэшскай, балгарскай, польскай, нямецкай, англійскай, іспанскай і інш. мовах).
![]() |
||||||
|
|
|||||||
|
||||||||









Карта сайта