Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Міжнародны круглы столМіжнародны круглы стол“Актуальныя праблемы мемарыяльных музеяў. Традыцыі і наватарства ў іх развіцці і дзейнасці”9 – 10 жніўня 2012 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у міжнародным круглым стале “Актуальныя праблемы мемарыяльных музеяў. Традыцыі і наватарства ў іх развіцці і дзейнасці”
Мэта круглага стала: Абмен вопытам па ўкараненню новых форм музейнай камунікацыі і выкарыстанню сучасных тэхналогій у практыцы работы з мэтавай аўдыторыяй. Асноўныя задачы: - Пашырэнне геаграфіі супрацоўніцтва паміж літаратурна-мемарыяльнымі музеямі; - Актуалізацыя праблемы захавання культурнай спадчыны мемарыяльнага статусу.
- Спецыфіка навукова-даследчай работы на сучасным этапе. - Праблемы захавання і рэстаўрацыі мемарыяльных рарытэтаў. - Сувязі з грамадскасцю: дасягненні і праблемы. - Мемарыяльныя музеі ў эпоху новых інфармацыйных тэхналогій. Асноўныя напрамкі развіцця. - Праблема фарміравання музейных фондаў: ад колькасці да якасці. - Музейныя кадры: сістэмнасць у падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі. - Новыя функцыі мемарыяльнага музея ў сістэме сучаснай культурнай прасторы сваёй краіны.
Падчас работы круглага стала прадугледжана наведванне літаратурных музеяў г. Мінска, мемарыяльных сядзіб філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Мікалаеўшчына”. Будзем рады прыняць Вашы заяўкі для ўдзелу ў рабоце круглага стала да 20 ліпеня 2012 года. Матэрыялы выступлення ў двух варыянтах (электронным і друкаваным) павінны быць прадастаўлены непасрэдна ў дзень правядзення мерапрыемства. Праезд і пражыванне за кошт камандзіруючай арганізацыі.
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, 220012, г. Мінск, вул.Акадэмічная, 5 Тэл. (375 17) 284 15 84 – дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская Факс: (375 17) 284 19 40, e-mail:
![]() |
|
|
|
|
||||||||


Карта сайта