Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Грамадска-літаратурная акцыя130 прысвячэнняў Песняру
Пра жыццё і творчасць Якуба Коласа напісана нямала навуковых даследаванняў, артыкулаў, кніг. Вобраз славутага беларускага песняра хвалюе паэтаў, празаікаў, драматургаў. Пра Коласа і для Коласа складалі свае творы многія літаратары не толькі нашай краіны, але і замежжа. Творчасць пісьменніка, яго спадчына працягваюць натхняць творцаў і сёння.
У юбілейны, 130-ы, год з дня нараджэння Якуба Коласа музей пісьменніка распачынае грамадска-літаратурную акцыю “130 прысвячэнняў Песняру”, прыняць удзел у якой можа кожны ахвотны. Для ўдзелу неабходна да 1 лістапада 2012 года даслаць свае літаратурныя творы (вершаваныя, празаічныя, драматургічныя), прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, памерам да 1 друкаванага аркуша (40.000 знакаў з прабеламі) на электронны адрас музея [email protected] ці на паштовую скрыню: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 з пазнакай “130 прысвячэнняў”. Пра сябе неабходна паведаміць: імя і прозвішча, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (электронны адрас; паштовы адрас – паводле жадання і неабходнасці; мабільны ці стацыянарны тэлефон).
Ацэньваць матэрыялы будуць прафесійныя пісьменнікі, крытыкі, вучоныя-коласазнаўцы. Найлепшыя творы будуць агучаны падчас юбілейных мерапрыемстваў у лістападзе 2012 года, а таксама апублікаваны ў зборніку “130 прысвячэнняў Песняру”, які пабачыць свет у канцы бягучага года. Усе ўдзельнікі будуць адзначаны памятнымі падарункамі з Дома-музея Якуба Коласа. Спяшайцеся прыняць удзел!
ПАЛАЖЭННЕ аб літаратурным конкурсе “130 прысвячэнняў Песняру”, прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1.1. Літаратурны конкурс “130 прысвячэнняў Песняру” (далей – Конкурс) праводзіцца з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей Музей). 1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 1.4. Удзельнікі Конкурсу – грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння. 2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ 2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры. 2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа. 2.3. Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Якуба Коласа. 2.4. Выяўленне, падтрымка і прапаганда лепшых літаратурных твораў сучасных аўтараў. 2.5. Папулярызацыя дзейнасці Музея. 3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ 3.1. На Конкурс прымаюцца вершаваныя, празаічныя, драматургічныя творы, прысвечаныя Якубу Коласу, а таксама значным падзеям у жыцці народнага паэта. 3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 1 лістапада 2012 года (уключна). 3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя творы ўдзельнікаў. У выпадку, калі дасылаюцца творы калектыву з двух і больш чалавек, такія калектывы разглядаюцца як адзін удзельнік. 3.4. Узроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў Конкурсу адсутнічаюць. 3.5. Для правядзення Конкурсу складаецца Аргкамітэт у наступным складзе: Трафімчык Н.В. – загадчык аддзела навуковай прапаганды Музея, Казловіч І.М. – вядучы навуковы супрацоўнік Музея, Субат С.М. – вядучы навуковы супрацоўнік Музея. 3.6. Для ацэнкі дасланых конкурсных работ ствараецца журы ў наступным складзе: Мікола Маляўка-паэт,старшыня журы, Таццяна Сівец- галоўны рэдактар газеты "ЛіМ", Раіса Баравікова-паэтэса. 3.7. Да разгляду на Конкурс прымаюцца творы, адпраўленыя па пошце альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней даты аб"яўлення аб пачатку прыёма работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёма твораў. 3.8. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу. 3.9. Для конкурсных работ усталёўваецца наступны аб"ём: для празаічных, драматургічных твораў – не больш за адзін друкаваны аркуш (40 000 знакаў з прабеламі), для вершаваных твораў – не больш за 250 радкоў. 3.10. Творы прадастаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) альбо ў электронным выглядзе ў фармаце *.doc на электронную скрыню Музея ([email protected]). 3.11. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен назваць: свае прозвішча і імя; род заняткаў; кантактныя дадзеныя (электронны адрас; паштовы адрас – паводле жадання і неабходнасці; мабільны ці стацыянарны тэлефон). 3.12. Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае. 3.13. Аргкамітэт пакідае за сабою права адхіляць работы, якія не адпавядаюць тэматыцы і мастацкаму ўзроўню Конкурса. 4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ 4.1. Узнагароджванне праходзіць па трох асноўных намінацыях: • Паэзія; • Проза; • Драматургія. 4.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі. 4.3. Журы пакідае за сабою права не прысуджаць 1-е, 2-е і 3-е месцы ў кожнай з намінацый. 4.4. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца запрашальным білетам на наведванне музея і ўсіх яго мерапрыемстваў на працягу 2013 г., дыпломам і каштоўнымі прызамі. 4.5. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі. 4.6. Найлепшыя творы, прадстаўленыя на Конкурс, будуць апублікаваныя ў музейным зборніку “130 прысвячэнняў Песняру”. 4.7. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу якая адбудзецца 29 студзеня а 16 гадзіне, і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея yakubkolas.by.
![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||



Карта сайта