Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Сустрэча з рэдакцыяй часопіса "Алеся"

 "АГЕНЬЧЫК ВЕТЛЫ ТОЙ, ШТО ЗОРКАЙ ЗЗЯЕ Ў ПАДНЯБЕССІ":

  

           10 сакавіка 2011 года а 16 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках творчых сустрэч з рэдакцыямі беларускіх часопісаў адбылася чарговая літаратурна-музычная вечарына “...Агеньчык ветлы той, што зоркай ззяе ў паднябессі” з удзелам рэдакцыі часопіса для жанчын “Алеся”. Да нядаўняга часу гэта выданне мела назву “Работніца і сялянка”. У ім неаднойчы, пачынаючы з 1946 года, публікаваліся творы народнага паэта Якуба Коласа і матэрыялы, звязаныя з яго жыццём і творчасцю.
      На вечарыну былі запрошаны супрацоўнікі часопіса на чале з галоўным рэдактарам Тамарай Пятроўнай Бунто і аўтары папулярнага выдання. У другой частцы святочнай імпрэзы адбыўся канцэрт вядомага беларускага ансамбля “Менскі гармонік”.

     

                                                 

 

                                                        

 

 

 

 


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта