Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Сустрэча з Алесем Квяткоўскім і Вікторыяй Іллінскай

 

   Алесь Квяткоўскі – беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў з 1990 г. Працуе ў станковым жывапісе, акварэлі, графіцы, манументальным мастацтве. З 1978 па 2003 год Алесь Адамавіч узначальваў студыю выяўленчага мастацтва. Працаваў у Мінскай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва. Зараз выкладае ў БНТУ на архітэктурным факультэце. Сваю выкладчыцкую дзейнасць лічыць адным з галоўнейшых заняткаў свайго жыцця. 

   
   Вікторыя Іллінская – беларуская паэтка і музыка. У свой час Вікторыя працавала дыктарам на беларускім тэлебачанні, выступала на сцэне Купалаўскага тэатра. Сёння яе асноўнае захапленне - гэта музыка і... мастацтва. Пад уплывам свайго таленавіта мужа і выдатнага настаўніка пачала маляваць. На вечары ў Доме Коласа Вікторыя дэбютавала як мастачка, прадставіўшы свае работы ў адкрытай сумесна з А.Квяткоўскім мастацкай выставе. Акрамя гэтага ў час сустрэчы быў наладжаны сапраўдны канцэрт, на якім гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў, пакладзеныя на музыку В.Іллінскай.
 
   На літаратурную сустрэчу ў Дом Коласа завітаў і сын знакамітых бацькоў Севярын Квяткоўскі, беларускі літаратар, журналіст, блогер. Ён пазнаёміў прысутных з новым пакаленнем таленавітай сям'і - сваім сынам. У якасці госця на імпрэзу завітаў В. Шніп, які разам з сваёй жонкай Л. Рублеўскай быў удзельнікам сямейных вечароў у Доме Коласа.

   Падчас мерапрыемства дэманстравалася фотапрэзентацыя, падрыхтаваная па матэрыялах сямейнага архіва творчай сям'і. Была адкрыта выстава мастацкіх работ В.Іллінскай і А.Квяткоўскага, якая некаторы час будзе экспанавацца ў музеі. Вечар прайшоў у нязмушанай, цёплай і шчырай атмасферы, якая сапраўды нагадвала сямейную сустрэчу. Менавіта гэтым і вылучаюцца ўсе вечары цыкла "Творчыя сем'і ў Доме Коласа".
 
Музыка і мастачка В.Іллінская адкрывае вечар мастацкім чытаннем урыўка з "Новай зямлі" Навуковы супрацоўнік музея П.У.Стаяноўскі вітае творчую сям'ю ў Доме Коласа
               Мастак А.Квяткоўскі распавядае                   пра свае захапленні              Мастак С.С.Антанесян вітае              сваіх калег-мастакоў
         Вікторыя Іллінская падчас адкрыцця         выставы мастацкіх работ

 

 Назад>>


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта