Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
М.Д.М.
Я радасьці большай ня ведаў бы ў сьвеце,
Каб толькі была ты здарова.
Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце,
Пачуй маё шчырае слова!
Вясна пазірае з высокага неба,
У сонцавых косах іскрыцца.
З-пад сьнегу выходзіць зьнямелая глеба,
Расплюшчвае вочы крыніца.
І хата ўжо блізка, і лес наш духмяны
Пах смолак зычліва струменіць.
Няхай жа загояцца болі і раны
І сыдуць панурыя цені.
Вясна расчыняе наўсьцяж аканіцы
І сьцеле на дол аксаміты.
Зачэрпвай жа сілы з гаючай крыніцы,
Зь зямлі нашай, горам спавітай!
Распусьціцца лісьце на белай бярозе,
І ляжа прад намі шлях новы.
Дык рана яшчэ прыставаць у дарозе,
Ня ўсе нашы сказаны словы.
Я радасьці большай ня ведаў бы ў сьвеце,
Каб толькі была ты здарова.
Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце,
Пачуй маё шчырае слова!
(1945)
![]() |
|
|
|
|
||||||||




Карта сайта