Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Музейныя хованкі

 

Праект завяршыўся ўрачыстай імпрэзай у святочнай залі харэаграфічнага каледжа

 

        Кожную суботу з 17 верасня па 19 лістапада 2011 года вучні сталічных школ і гімназій, а таксама іх бацькі і сябры ўдзельнічалі ў незвычайнай гульні. Пяць літаратурных музеяў г. Мінска (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры , Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа , Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Літаратурны музей Петруся Броўкі) ладзілі займальнае сямейнае падарожжа пад назвай "Музейныя хованкі”. Новыя яркія ўражанні, неверагодныя адкрыцці і нечаканыя сюрпрызы чакалі кожнага ўдзельніка.
 
     Праект “Музейныя хованкі” завяршыўся ўрачыстым узнагароджваннем пераможцаў. Кожны з удзельнікаў атрымаў невялічкі падарунак на памяць аб цікавай інтэлектуальнай вандроўцы па літаратурных музеях Мінска. Але галоўны прыз дастаўся самым нястомным падарожнікам: сям"і Архіпенка. Жанна Іванаўна, яе дачка Ганна і сыны Антон і Андрэй паедуць у госці да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. 
 
 
                                               
                   
                   
                     

 Віншуем пераможцаў!


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта