Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Літаратурны конкурс для дзяцей, прымеркаваны да святкавання Новага года!!!

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае літаратурны конкурс для дзяцей (ва ўзросце 7-11 гадоў) “Гуляй, зіма, твая часіна!”: навагоднія пасланні да дзядзькі Якуба, прымеркаваннага да святкавання Новага года.

 

 

(Жадаючыя могуць прыйсці ў музей і пакласці свае пасланні да дзядзькі Якуба ў скрыню пад елку!) 

 

 

 

 

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб літаратурным конкурсе для школьнікаў (ва ўзросце 7-11 гадоў) “Гуляй,зіма, твая часіна!”: навагоднія пасланні да дзядзкі Якуба,

прымеркаванага да святкавання Новага года

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1. Літаратурны конкурс для школьнікаў “Гуляй, зіма, твая часіна!”: навагоднія пасланні да дзядзькі Якуба (далей – Конкурс), прысвечаны навагоднім святкаванням.

1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей Музей).

1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.4. Удзельнікі Конкурсу – вучні 1-5 класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

1.6. У Конкурсе прадугледжаны наступныя тэмы: “Мае зімовыя прыгоды”, “Аднойчы пад Новы год”, “Чым жа новы год спаткае?..”, “Навагоднія мары”.

 

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

 

2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.

2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.

2.3. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых дзяцей.

2.4. Папулярызацыя дзейнасці Музея.  

 

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ

 

         3.1. На Конкурс прымаюцца вершаваныя і празаічныя творы па заяўленых тэмах.

         3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 7 снежня па 10 студзеня 2012 года (уключна).

3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя творы ўдзельнікаў.

3.4. Для правядзення Конкурсу ствараецца Аргкамітэт у наступным складзе: Казловіч І.М. (вядучы навуковы супрацоўнік Музея), Субат С.М. (вядучы навуковы супрацоўнік Музея), Кішкурна Ю.В. (старэйшы навуковы супрацоўнік Музея).

3.5. Уладзімір Ліпскі – старшыня журы, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, Зінаіда Камароўская – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Анатоль Бутэвіч – намеснік Старшыні рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міхась Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аб"яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Алена Масла – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. 

3.7. Да разгляду на Конкурс прымаюцца творы, адпраўленыя па пошце альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней даты аб"яўлення аб пачатку прыёма работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёма твораў.

3.8. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.

3.9. Творы прадастаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) альбо ў электронным выглядзе ў фармаце *.doc на электронную скрыню Музея (muzeykolas@yandex.ru)

3.11. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:

·        свае прозвішча і імя;

·        школу і клас, дзе навучаецца;

·        паштовы адрас;

·        электронны адрас (пры наяўнасці);

·        мабільны ці стацыянарны тэлефон.

3.12. Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае.

 

4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

          4.1    Узнагароджванне праходзіць па двух асноўных намінацыях:

·        проза

·        паэзія

     4.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.

4.3.  Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі і дыпломамі; удзельнікі, якія занялі  I месцы-грашовымі прэміямі.

4.4. Журы мае права вызначыць удзельніка, які атрымае Гран-пры Конкурсу.   

4.5. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі.

4.6. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея www.yakubkolas.by.

4.7. Цырымоніі ўзнагароджвання будзе праведзена 18 студзеня 2013 года а 15 гадзіне у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. 

  

 

 


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта