Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Літаратурны конкурс для школьнікаўЗамоўк пясняр, але гучаці слову, Якому суджана з жыццём вясці размову. У вечным, у народным хоры голас Я чую зноўку - то гаворыць Колас. Алекса Юшчанка ПАЛАЖЭННЕаб літаратурным конкурсе для школьнікаў “Прысвячаем Коласу”,прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэннянароднага паэта Беларусі Якуба Коласа
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Літаратурны конкурс для школьнікаў “Прысвячаем Коласу” (далей – Конкурс) праводзіцца з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей Музей). Конкурс праводзіцца пры добраахвотнай падтрымцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” (далей – Цэнтр “Ветразь”).
1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
1.4. Удзельнікі Конкурсу – вучні сярэдніх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.
2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.
2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.
2.3. Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Якуба Коласа.
2.4. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітай моладзі.
2.5. Папулярызацыя дзейнасці Музея і Цэнтра “Ветразь”.
3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ
3.1. На Конкурс прымаюцца вершаваныя і празаічныя творы, прысвечаныя Якубу Коласу, а таксама значным падзеям у жыцці народнага паэта.
3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 верасня да 1 снежня 2012 года (уключна).
3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя творы ўдзельнікаў. У выпадку, калі дасылаюцца творы калектыву з двух і больш чалавек, такія калектывы разглядаюцца як адзін удзельнік.
3.4. Для правядзення Конкурсу складаецца Аргкамітэт у наступным складзе: Трафімчык Н.В. – загадчык аддзела навуковай прапаганды Музея, Казловіч І.М. – вядучы навуковы супрацоўнік Музея, Субат С.М. – вядучы навуковы супрацоўнік Музея.
3.5. Для ацэнкі дасланых конкурсных работ створана журы ў наступным складзе: Мікола Маляўка-паэт, старшыня журы, Таццяна Сівец - галоўны рэдактар газеты "ЛіМ", Раіса Баравікова-паэтэса.
3.7. Да разгляду на Конкурс прымаюцца творы, адпраўленыя па пошце альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней даты аб'яўлення аб пачатку прыёма работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёма твораў.
3.8. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.
3.9. Для конкурсных работ усталёўваецца наступны аб'ём: для празаічных – не больш за адзін друкаваны аркуш (40 000 знакаў з прабеламі), для вершаваных твораў – не больш за 250 радкоў.
3.10. Творы прадастаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) альбо ў электронным выглядзе ў фармаце *.doc на электронную скрыню Музея ([email protected]) з пазнакай "Прысвячаем Коласу".
3.11. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:
• свае прозвішча і імя;
• школу і клас, дзе навучаецца;
• паштовы адрас;
• электронны адрас (пры наяўнасці);
• мабільны ці стацыянарны тэлефон.
3.12. Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае.
3.13. Аргкамітэт пакідае за сабою права адхіляць работы, якія не адпавядаюць тэматыцы і мастацкаму ўзроўню Конкурса.
4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
4.1. Узнагароджванне праходзіць па двух асноўных намінацыях:
• Паэзія;
• Проза.
4.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.
4.3. Журы пакідае за сабою права не прысуджаць 1-е, 2-е і 3-е месцы ў кожнай з намінацый.
4.4. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца запрашальным білетам на наведванне музея і ўсіх яго мерапрыемстваў на працягу 2013 г., дыпломам і каштоўнымі прызамі.
4.5. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі.
4.6. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея yakubkolas.by.
4.7. Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў адбудзецца 29 студзеня а 16 гадзіне.
![]() |
|
|
|
|
||||||||



Карта сайта