Дзень памяці Якуба Коласа
13 жніўня 1956 года пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). Яшчэ пры жыцці паэт быў адным з тых, хто ўвасабляў нашу нацыянальную літаратуру. Якуб Колас не толькі бліскучы майстар мастацкага слова, але і глыбокі інтэлектуал, аўтар неўміручых паэтычных шэдэўраў “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, юбілеі якіх сёлета адзначаюцца. Дзейнасць знакамітага пісьменніка, [...]