22 лютага 2018 года а 18.30 адбылася імпрэза «Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», якая прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел : акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў. Разам з загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Наталляй Паляшчук былі паказаны старонкі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” і прашлі разважанні над яго роляй у развіцці беларускай мовы і культуры.
Акрамя таго, адбыўся майстар-клас па чытанню старадаўніх тэкстаў. У гэтай нялёгкай справе нам дапамагла Ірына Будзько, загадчык кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Каб паўнавартасна прасякнуцца атмасферай
гістарычнасці і акунуцца ў свет мелодый нашых продкаў на нашым мерапрыемстве спяваў гурт «ČARKA».