ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе
“Жыве паэт між намі тут!”,
прымеркаванага да
135-годдзя народнага паэта Беларусі
Якуба Коласа
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Конкурс “Жыве паэт між намі тут!” (далей – Конкурс) праводзіцца з нагоды 135-годдзя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
1.2. Арганізатары Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей Музей).
1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
1.4. Удзельнікі Конкурсу – школьнікі 10-16 гадоў.
1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.
1.6. У Конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі:
Літаратурны конкурс:
- З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу. Коласу-празаіку.
- Нясуцца зыкі песень здольных. Коласу – паэту.
- Свет бязмежны – мой дом. Коласу – перакладчыку.
- МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.
2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.
2.3. Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Якуба Коласа.
2.4. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітай моладзі.
2.5. Папулярызацыя дзейнасці ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь.
- ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ
3.1. На Конкурс прымаюцца літаратурныя работы, прысвечаныя мнагаграннай асобе Якуба Коласа і 135-годдзю са дня нараджэння народнага паэта.
3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 4 кастрычніка 2017 да 3 лістапада 2017 года (уключна).
3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя творы ўдзельнікаў. У выпадку, калі дасылаюцца творы калектыву з двух і больш чалавек, такія калектывы разглядаюцца як адзін удзельнік.
3.4. Для правядзення Конкурсу складаецца Аргкамітэт у наступным складзе: Казакевіч М. М. – загадчык аддзела навуковай прапаганды Музея, Кішкурна Ю. В. – вядучы навуковы супрацоўнік Музея, Варонька Х. П. – старэйшы навуковы супрацоўнік Музея.
3.5. Для ацэнкі дасланых конкурсных работ ствараецца журы ў складзе запрошаных пісьменнікаў, дзеячаў культуры, вучоных-коласазнаўцаў, членаў творчых арганізацый. Склад журы будзе абвешчаны напярэдадні аб’яўлення вынікаў Конкурсу.
3.7. Да разгляду на Конкурс прымаюцца творчыя работы, адпраўленыя па пошце, на электронную скрыню альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней даты аб’яўлення аб пачатку прыёма работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёма работ.
3.8. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.
3.9. Для конкурсных работ усталёўваецца наступны аб’ём: на літаратурны конкурс: для празаічных твораў– не больш за адзін друкаваны аркуш (40 000 знакаў з прабеламі), для вершаваных твораў – не больш за 250 радкоў.
3.10. Творы прадастаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) альбо ў электронным выглядзе ў фармаце на электронную скрыню Музея ().
3.11. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:
- свае прозвішча і імя;
- месца працы альбо навучання;
- паштовы адрас;
- электронны адрас (пры наяўнасці);
- мабільны ці стацыянарны тэлефон.
3.12. Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае.
3.13. Аргкамітэт пакідае за сабою права адхіляць работы, якія не адпавядаюць тэматыцы і мастацкаму ўзроўню Конкурса.
- ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
4.1. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.
4.2. Журы пакідае за сабою права не прысуджаць 1-е, 2-е і 3-е месцы ў кожнай з намінацый.
4.3. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, грашовымі прызамі і памятнымі сувенірамі.
4.4. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі.
4.5. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу 4 снежня 2017 года і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея yakubkolas.by.
4.6. Час і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджвання будуць абвешчаны дадаткова.