Музейна-педагагічны праект для дзяцей дашкольнага
і малодшага школьнага ўзросту

“Крочым у школу разам з Коласам”

 

Практычна кожнаму сучаснаму дзіцяці неабходна эмацыйная і псіхалагічная падрыхтоўка да школы. Гатоўнасць да навучання ў школе  гэта не толькі неабходны ўзровень развіцця пазнавальных працэсаў:  увагі, памяці, мыслення, але і здольнасць наладжваць зносіны з іншымі дзецьмі і дарослымі, уменне кіраваць сваімі паводзінамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі педагогаў, адчуваць упэўненасць у сабе і ў сваіх сілах, набыць здольнасць адэкватна выказваць свае эмоцыі.

Музей Якуба Коласа прапануе спецыяльны праект, які дапаможа Вашаму дзіцяці не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да школы, але і  цікава і пазнавальна правесці час.

 

ПРАГРАМА ЗАНЯТКАЎ:

Занятак 1. “Добры дзень, музей!”

1m 2m 3m

Знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей. Інтэрактыўная  КВЭСТ-гульня “Таямніцы дома Песняра”

Лялечны спектакль “Савось-распуснік”

Занятак 2. “Творчая майстэрня”

tm2 tm3 tm4

Лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі  ў апрацоўцы Якуба Коласа “Як кот звяроў напалохаў”.

Майстар-клас па вырабе свісцёлак з салёнага цеста

Занятак 3. “Ты ўмееш маляваць?!” па тэхналогіі французскай майстэрні

mal mal2 mal4

 Стварэнне асацыятыўных малюнкаў паводле вершаў  Якуба Коласа.

Аўтарскае выкананне верша паэта з запісам на дыск з дапамогай мультымедыйнага комплексу.

Занятак 4. “Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!”

dar dar2 dar3

З гісторыі з’яўлення календара. Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў. Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.

Занятак 5. “Сем Я”

Роля сям’і ў жыцці кожнага чалавека.

Сям’я Якуба Коласа.

Майстар-клас па сілуэтным выразанні.

Занятак 6. “Тэатр бывае розным”

 Знаёмства з гістрыяй лялечных тэатраў.

Занятак па сцэнічнаму майстэрству

Майстар-клас па вырабе папяровай лялькі.

Лялечнае прадстаўленне “Рэпка” у выканнані выхаванцаў праекта.

Занятак 7. “Паэтычная майстэрня”

Сустрэча з беларускім дзіцячым пісьменнікам.

Гульня “Мы гуляем – рыфмы падбіраем”

Занятак 8. “Творчая майстэрня”

З гісторыі паштовак. Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа. Майстар-клас па вырабе паштовак

Удзел у стварэнні сувенірнай музейнай паштоўкі з уласным фотаздымкам.

Занятак 9. “Школа этыкета”

Як паводзіць сябе ў музеі.

Гульня-падарожжа “Этыкет-шоў”

 

Занятак 10. Заключны занятак.

zak zak2 zak3

Падвядзенне вынікаў. Напісанне пажаданняў пяром Коласа.

Заяўкі на ўдзел у праекце па тэл. 284-17-02

Адрас музея: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5;

E—mail:

Будзем рады бачыць вас у гасцінным Доме Якуба Коласа!