Выпускны вечар у доме Коласа!
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае правесці ўрачыстую цырымонію ўручэння дыпломаў выпускнікам ВНУ, каледжаў і ліцэяў у Доме класіка беларускай літаратуры. Мемарыяльныя інтэр’еры, экскурсія і фотасесія. Па папярэдняй дамоленасці можна запрасіць маладых беларускіх выканаўцаў для музычнага аздаблення вечара. Даведкі па тэл. 284 17 02
Новы праект музея: пешая экскурсія “Мясцінамі Коласа ў Мінску”
Шмат дзе на Беларусі і за яе межамі давялося жыць Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу. Гэта і родныя мясціны на Стаўбцоўшчыне, і слынны Нясвіж, дзе вучыўся ў настаўніцкай семінарыі, і вёскі на Магілёўшчыне, Міншчыне, у Палескім краі, дзе ўзмацоўвалася кар’ера маладога педагога, і чароўная Вільня, якая на некаторы час прытуліла беспрацоўнага настаўніка. Але нідзе Канстанцін Міхайлавіч не [...]