Экспазіцыя працуе з 10.00 да 17.00 без абедзенага перапынку.
Выхадны дзень — нядзеля.
з 1 мая па 30 верасня па чацвяргах экспазіцыя працуе да 20.00
1, 9 мая не працуем
НАШЫ ПАСЛУГІ:
Аглядавая экскурсія па экспазіцыі музея “Якуб Колас. Жыццё і творчасць”
- Паэма “Новая зямля”: творчая гісторыя твора, вобразы і прататыпы;
- Творчы лёс паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”;
- Трылогія “На ростанях”: гісторыя напісання і прататыпы;
- Вялікая Айчынная вайна ў лёсе Якуба Коласа;
- Малавядомыя факты біяграфіі Якуба Коласа;
- “Мой добры друг, мая святыня…”: жонка Якуба Коласа Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч – муза пісьменніка;
- “Вандруем разам з Коласам” (падарожжы пісьменніка па Беларусі і іншых краінах свету);
- “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні?”: перыяд масавых рэпрэсій ў жыцці Якуба Коласа, яго родных і сяброў;
- “Аўтамабільная адысея Якуба Коласа” (жыццё Якуба Коласа ў 1936 – 1956 гг., службовыя і ўласны аўтамабілі пісьменніка, дакументы, архіўныя матэрыялы і фотаздымкі);
- Віртуальнае падарожжа па музею Якуба Коласа і яго філіялах;
- “I Вось што, дзеткі, мае краскі…”(інтэрактыўны лекцыйны занятак-віктарына для дзяцей малодшага школьнага ўзросту).
- “Воўк-дурань”
- “Савось-распуснік”
- “Залатая рыбка”
- “Як кот звяроў напалохаў”
- “Разумны ўнучок”
- ”Як пеўнік курачку ратаваў”
- “Кот, пеўнік і лісіца”.
- “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар” (майстар-клас па вырабе вечнага календара);
- “Тэатр бывае розным” (занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічнаму майстэрству, майстар-клас па вырабе папяровай лялькі);
- майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг;
- занятак па вырабу інтэрактыўнай папкі-лэпбука “Добры дзень, музей!”;
- “Крочым у школу разам з Коласам”
- “Канікулы ў Доме Коласа”
дзякуючы якому можна:
- праверыць сваю эрудыцыю ў віктарыне “Таямніцы дома Песняра”, па выніках якой можна атрымаць “каласы”- купоны на бясплатнае наведванне філіяла “Мікалаеўшчына”
- паўдзельнічаць у стварэнні ўнікальнай паштоўкі з уласным фотаздымкам
- агучыць урыўкі з твораў Якуба Коласа і запісаць іх на кампакт-дыск
Падчас пешай экскурсіі “Мясцінамі Коласа ў Мінску” можна будзе наведаць сядзібу музея, дзе знаходзіцца мемарыяльны дом песняра; дворык Акадэміі навук, на карысць якой Якуб Колас працаваў больш трыццаці гадоў, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, займаўся вывучэннем і збіраннем вуснай народнай творчасці, беларускага фальклору; прайсці да плошчы Якуба Коласа (былой Камароўскай) і ўбачыць помнік народнаму паэту і героям яго твораў работы Заіра Азгура; а затым у Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага даведацца пра даваеннае жыццё сям’і Якуба Коласа, які амаль чатырнаццаць гадоў пражыў ва ўласным доме ў ціхім Вайсковым завулку побач са Шпітальнай вуліцай (сёння вуліца Фрунзе), а зараз гэта месца ўваходзіць у тэрыторыю знакамітага парка атракцыёнаў.
Наведаць месца дома Якуба Коласа на Старожоўцы, які сям’я паэта арэндавала пэўны час у заможнага гаспадара Вільгельма Русецкага, і дзе знакаміты пісьменнік скончыў свае найлепшыя паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, напісаў аповесці “У Палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На прасторах жыцця”, п’есы, вершы, казкі для дзяцей, шматлікія публіцыстычныя артыкулы, больш падрабязна даведацца пра гісторыю сяброўства двух знакамітых народных паэтаў Якуба Коласа і Янку Купалу, дом якога знаходзіўся на другім беразе Свіслачы, а таксама праехаць да Мінскага астрога (Пішчалінскага замка), дзе паэт правёў тры гады ў зняволенні за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе; а затым, каля Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, дапоўніць свае веды пра народнага песняра як цудоўнага педагога, метадыста, выхавацеля моладзі.
- “Таямніцы дома песняра” (квэст-гульня па экспазіцыі музея)
- “Мінскія адрасы Якуба Коласа” (квэст-гульня па Мінску)
- Дзіцячыя рухавыя гульні (на інтэрактыўнай пляцоўцы “Паэтычны
куток. Героі твораў Якуба Коласа”):“Гусі”, “Мышы”, «Замарожаныя», «Казёл», “Сонца свеціць на таго…”.
У Якуба Коласа было шэсць аўтамабіляў, і амаль кожны з іх – новая веха, новы круг у жыцці пісьменніка – рэпрэсіі 1930-х гадоў, якія не абыйшлі родных і блізкіх беларускага песняра, Вялікая Айчынная вайна, калі пісьменнік апошні раз бачыўся са сваім сынам Ю. К. Міцкевічам, пасляваеннае адраджэнне краіны.
Кошт уваходнага білета:
(у музеі ў Мінску і на філіяле «Мікалаеўшчына»)
Школьнікі – 2.5 р.
Студэнты – 3 р.
Дарослыя – 5 р.
Экскурсійнае абслугоўванне:
(у музеі ў Мінску і на філіяле «Мікалаеўшчына»)
Школьнікі, навучэнцы, студэнты – 6 р.
Дарослыя – 6 р.
Ільготны ўваход для адзіночных наведвальнікаў –
апошні панядзелак кожнага месяца
Загад аб ільготным наведванні музея
Бясплатны ўваход у музей у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фондзе РБ” прадугледжваецца:
– ветэранам Вялікай Айчыннай вайны;
– воінам тэрміновай службы;
– інвалідам І і ІІ груп;
– дзецям-сіротам.
Папярэдні запіс на экскурсіі ажыццяўляецца
па тэлефоне (017) 284-17-02
