Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, —
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Якуб Колас “Новая зямля”
На радзіме Якуба Коласа ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці працуе філіял музея “Мікалаеўшчына”. Гэты жывапісны куточак Панямоння аб’ядноўвае чатыры мемарыяльныя сядзібы – Смольню, Акінчыцы, Альбуць і Ласток – кожная з якіх мае сваю адметнасць, сваё непаўторнае аблічча.
Коласаўскія мясціны зачароўваюць сваёй непаўторнасцю, хараством. І калі хто аднойчы прайшоўся сцежкамі, якімі хадзіў пясняр, то абавязкова мімаволі адчуў нябачную прысутнасць Коласа, яго неадольна будзе цягнуць яшчэ і яшчэ раз у “родны кут песняра”.
Адрас філіяла
г. Стоўбцы, вул. Сенкевіча, д. 6
тэл. 8 01717 51 638
Партнёрства