ЯКУБ КОЛАС
Якуб Колас (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, (1882-1956) — беларускі паэт, перакладчык. Адзін з класікаў і заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Народны паэт Беларускай ССР (1926). Акадэмік АН Беларускай ССР (1928-1956). Сябра СП СССР (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944 г.)
БІЯГРАФІЯ
ЯКУБА КОЛАСА
ЯКУБА КОЛАСА
Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. (па новым стылі) у засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці), ахрышчаны ў праваслаўнай царкве.





