Для звароту грамадзян і юрыдычных асоб
Асабісты прыём грамадзян
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Мікалаеўна Камароўская праводзіць асабісты прыём грамадзян у кожны першы чацвер месяца з 16.00 да 20.00.
Прыём праводзіцца згодна з папярэднім запісам у намесніка дырэктара па навуцы па тэл. +375 17 284 05 55, па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 з 9.30 да 18.00 пн. – пт.
Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які засведчыць яго асобу.
У выпадку, калі пытанне, узнятае ў вусным звароце, не можа быць вырашана ў час асабістага прыёму, зварот павінен быць выкладзены грамадзянінам у пісьмовай форме і падлягаць разгляду ў адпаведным парадку.
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў намесніка дырэктара па навуцы.
Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку юрыдычных асоб, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа арганізаваны ў адпаведнасці з:
- Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц»;
• Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. 2 «О мерах по дальнейшей дебюрократизации государственного аппарата»;
• Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2005 г. № 2 «О совершенствовании работы с населением»;
• Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 254 «О деятельности информационно-пропагандистских групп и об участии руководителей республиканских и местных государственных органов и иных государственных организаций в идеологической работе»;
• Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 1997 г. № 630 «О реагировании должностных лиц на критические выступления в государственных средствах массовой информации»;
• Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 1997 г. № 128рп «О мерах по улучшению работы с обращениями граждан»;
• Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц».
• Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. № 854 «О некоторых вопросах работы с обращениями граждан и юридических лиц».
• Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Об утверждении Положения о порядке ведения делопроизводства по обращениям граждан и юридических лиц в государственных органах, иных организациях, у индивидуальных предпринимателей».
Паважаныя заяўнікі!
Звяртаем Вашу ўвагу, што пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, аформленыя і пададзеныя не ва ўсталяваным парадку, не падлягаюць разгляду па закону.
Рэгістрацыя электронных зваротаў, пададзеных да 17.45, ажыццяўляецца ў гэты ж дзень, пададзеныя пасля 17.45 – на наступны дзень.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 ліпеня 2011 г. № 300-З
Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2011 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2011 года
Парадак падачы зваротаў і накіраванне іх для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй
- Звароты падаюцца заяўнікамі у пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.
Пісьмовыя звароты падаюцца кур’ерам, па пошце, пад час асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (ці) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў. Вусныя звароты выкладаюцца пад час асабістага прыёму.
- Звароты падаюцца ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах.
Арганізацыі пры паступленні да іх пісьмовых зваротаў з пытаннямі, вырашэнне якіх не адносіцца да іх кампетэнцыі, на працягу пяці дзён накіроўваюць звароты для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і паведамляюць заяўніку ў гэты ж тэрмін, або у той жа тэрмін у парадку, усталяваным сапраўдным Законам, пакідаюць звароты без разгляду па сутнасці і паведамляюць аб гэтым заяўнікам з тлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку належыць звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.
Пісьмовыя звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней пяці дзён вяртаюцца заяўнікам з растлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў.
- Калі вырашэнне пытанняў, выкладзеных пад час асабістага прыёму, не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём, адпаведныя службовыя асобы не разглядаюць зварот па сутнасці, а раз’ясняюць, у якую арганізацыю належыць звяртацца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.
Калі для вырашэння пытання, выкладзенага ў вусным звароце і ўваходзячага у межы кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём, патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот выкладаецца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, усталяваным сапраўдным Законам для пісьмовых зваротаў.
- Звароты, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб рыхтуемым, здзяйсняемым, або здейсненым злачынстве або іншым правапарушэнні, не пазней пяці дзён накіроўваюцца арганізацыямі, у якія яны паступілі, у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы.
- Забараняецца накіроўваць скаргі ў арганізацыі, дзеянні (бяздзеянні) якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд такой катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.
Артыкул 12. Патрабаванні да зваротаў
- Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.
- Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем указаных у пункце 4 сапраўднага артыкула павінны ўтрымліваць:
- Назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду службовай асобы, якім накіроўваецца зварот;
- Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства і (або) месца работы (вучобы);
- Сутнасць звароту;
- Уласны подпіс грамадзяніна (грамадзян).
- Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
- Назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду службовай асобы, якім накіроўваецца зварот;
- Поўную назву юрыдычнай асобы і месца яе знаходжання;
- Сутнасць звароту;
- Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, паўнамоцнай ва ўсталяваным парадку падпісваць зварот;
- Асабісты подпіс кіраўніка або асобы, паўнамоцнай ва ўсталяваным парадку падпісваць зварот, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.
- Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, усталяванай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны разборлівым почыркам. Не дапускаецца выкарыстанне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў і выразаў.
- Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
- У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, усталяваным пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацам другім-пятым пункта 3 артыкула 12 сапраўднага Закона, а таксама утрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка (і паштовага адраса заяўніка).
Прамая тэлефонная лінія — тры разы ў квартал з 10-00 да 12-00.
Графік правядзення прамых тэлефонных ліній у ІІ квартале 2018:
12.04.2018 – З. М. Камароўская, дырэктар, т. +375172841584
15.05.2018 – С. Л. Шымановіч, намеснік дырэктара па агульных пытаннях,
т. +375172840555
14.06.2018 – І. М. Казловіч, намеснік дырэктара па навуцы, т. +375172840555
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа падсправаздачны Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: www.kultura.by
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
220004 Мiнск, пр. Пераможцаў, д. 11
Тэл. прыёмнай: +375 17 2037574
Рэжым работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Панядзелак – пятніца 9.00 – 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00
Эл. пошта:
Кантакты
Наш адрас: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон:+375 17 2841940 (тэл./факс) (пн-пт)
+375 17 2840555
E-mail:
Афіцыйны сайт: yakubkolas.by
Час працы :
Экспазіцыя працуе:10.00 — 17.00
Каса працуе: 10.00 — 16.30
Выхадныя: нядзеля, дзяржаўныя святы
| Найменне адміністрац. працэдуры (па класіфікацыі Указа Прэзідэнта РБ ад 26.04.2010 № 200) | Месцазнаходж., нумар тэлефона, прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада адказнага за выдачу даведкі | Дакумент і (ці) звесткі, якія прадастаўляе грамадзянін пры звароце | Памер платы за выдачу даведкі ці інш. дакум. | Максім. тэрмін разгляду звароту і выдачы даведкі ці інш. дакумента | Тэрмін дзеяння даведкі ці інш. дакумента |
| Жыллёвыя праваадносіны: прыняцце рашэнняў | |||||
| 1.1.5. Аб пастаноўцы на ўлік (узнаўленні на ўліку) грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў |
Старшыня прафкама Шымановіч С.Л.
т. 284 05 55 |
Заява;
Пашпарты або інш. дакументы, якія сведчаць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян; Пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей, якія прымаюцца на ўлік як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і (ці) знаходзіўшыхся на такім уліку; Дакументы, якія пацвярджаюць права на пазачарговае або першачарговае прадастаўлення жылога памяшкання, ― у выпадку наяўнасці такога права; Звесткі аб даходах і маёмасці кожнага члена сям’і – у выпадку пастаноўкі на ўлік (узнаўлення на ўліку) грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання ў залежнасці ад іх даходаў і маёмасці |
б/п |
1 месяц з дня падачы заявы | бестэрмінова |
| 1.1.5¹. Аб унясенні змяненняў у склад сям’і, з якім грамадзянін стаіць на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (у выпадку павелічэння складу сям’і) |
Старшыня прафкама Шымановіч С.Л.
т. 284 05 55 |
Заява;
Пашпарты або інш. дакументы, якія сведчаць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян; Пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей, якія прымаюцца на ўлік як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і (ці) знаходзіўшыхся на такім уліку; Дакументы, якія пацвярджаюць права на пазачарговае або першачарговае прадастаўлення жылога памяшкання, ― у выпадку наяўнасці такога права; Звесткі аб даходах і маёмасці кожнага члена сям’і – у выпадку пастаноўкі на ўлік (узнаўлення на ўліку) грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання ў залежнасці ад іх даходаў і маёмасці |
б/п |
1 месяц з дня падачы заявы | бестэрмінова |
| 1.1.5². Аб унясенні змяненняў у склад сям’і, з якім грамадзянін стаіць на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (у выпадку змяншэння складу сям’і) |
Старшыня прафкама Шымановіч С.Л.
т. 284 05 55 |
Заява;
Пашпарты або інш. дакументы, якія сведчаць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян |
б/п |
15 дзён з дня падачы заявы | бестэрмінова |
| 1.1.7. Аб зняцці з уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў |
Старшыня прафкама Шымановіч С.Л.
т. 284 05 55 |
Заява;
Пашпарты або інш. дакументы, якія сведчаць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян |
б/п |
15 дзён з дня падачы заявы | бестэрмінова |
| Жыллёвыя праваадносіны: Выдача даведак | |||||
| 1.3.1. Аб тым, што грамадзянін стаіць на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў |
Старшыня прафкама Шымановіч С.Л.
т. 284 05 55 |
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу |
б/п |
У дзень звароту | 6 месяцаў |
| Праца і сацыяльная абарона | |||||
| 2.1.Выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі | Ст. інспектар па кадрах Іванова В.І., т. 284 19 40 |
− |
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.2.Выдача даведкі аб месцы рабоце і займаемай пасадзе |
Ст. інспектар па кадрах Іванова В.І.,
т. 284 19 40 |
− |
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.3.Выдача даведкі аб перыядзе работы |
Ст. інспектар па кадрах Іванова В.І.,
т. 284 19 40 |
− |
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.4.Выдача даведкі аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння) |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
− |
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.5. Прызначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу;
Лісток непрацаздольнасці; Даведка аб памеры заработнай платы – у выпадку, калі перыяд, за які вызначаецца сярэднедзённы заробак для прызначэння дапамогі, складаецца з перыядаў работы ў розных наймальнікаў |
б/п |
10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | На тэрмін, указаны ў лістку непрацаздольнасці |
| 2.6.Прызнчэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Заява;
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчаць асобу; Даведка аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі дзіця нарадзілася ў РБ; Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі дзіця нарадзілася за межамі РБ; Пасведчанні аб нараджэнні, смерці дзяцей, у тым ліку тых, каму больш 18 гадоў (прадастаўляюцца на ўсіх дзяцей); Копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) – для сем’яў, якія ўсынавілі (удачарылі) дзяцей; Выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі заяўніка і мужа або іншыя дакументы для пацвярджэння іх занятасці,― у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі; Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу, або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, ― для няпоўных сем’яў; Пасведчанне аб заключэнні шлюбу, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе; Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб усталяванні апекі (папячыцельства) – для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі) дзіцяці |
б/п |
10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | аднаразова |
| 2.8. Прызначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных установах аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Заява;
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчаць асобу; Заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі; Выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі заяўніка і мужа або іншыя дакументы для пацвярджэння іх занятасці,― у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі; Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу, або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, ― для няпоўных сем’яў; Пасведчанне аб заключэнні шлюбу, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе |
б/п |
10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | аднаразова |
| 2.9. Прызначэнне дапамогі па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Заява;
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчаць асобу; Пасведчанні аб нараджэнні дзяцей (пры выхаванні ў сям’і двух і больш непаўналетніх дзяцей – не менш двух пасведчанняў аб нараджэнні), (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць статус бежанца ў РБ,―пры наяўнасці такіх пасведчанняў); Копія рашэння суда аб усынаўленні – для сем’яў, якія усынавілі дзяцей; Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб усталяванні апекі (папячыцельства) – для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі) дзіцяці; Пасведчанне інваліда або заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі – для дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў; Пасведчанне пацярпеўшага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый – для грамадзян, якія стала (пераважна) пражываюць на тэрыторыі, якая падверглася радыяактыўнаму забруджванню ў зоненаступнага адсялення або зоне з правам на адсяленне; Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу, або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, ― для няпоўных сем’яў; Пасведчанне аб заключэнні шлюбу, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе; Даведка аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах; Выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі заяўніка і мужа або іншыя дакументы для пацвярджэння іх занятасці,― у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі; Даведка аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам; Даведка аб выхадзе на работу, службу раней вызначанага тэрміну адпачынку па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і спынення выплаты дапамогі – пры афармленні адпачынку па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў іншым членам сям’і або сваяком; Даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яго выплаты – у выпадку змянення месца выплаты дапамогі
|
б/п |
10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | Да дня спаўнення дзіцяці 3 гадоў |
| 2.9¹. Прызначэнне дапамогі сем’ям для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Заява;
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу; Два пасведчанні аб нараджэнні: адно на дзіця ва ўзросце да 3 гадоў і адно на дзіця ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць статус бежанца ў РБ,―пры наяўнасці такіх пасведчанняў); Даведка аб тым, что грамадзянін з’яўляецца навучэнцам, ― прадстаўляецца на дзіця ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, які навучаецца ва ўстанове адукацыі (у тым ліку дашкольнай); Копія рашэння суда аб усынаўленні – для сем’яў, якія усынавілі дзяцей; Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб усталяванні апекі (папячыцельства) – для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі) дзіцяці; Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу, або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, ― для няпоўных сем’яў; Пасведчанне аб заключэнні шлюбу, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе; Даведка аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах, ―для асоб, якім дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца са дня, наступнага за днём заканчэння перыяду вызвалення ад працы (службы), навучання, усталяванага лістком непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах; Выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў або іншыя дакументы для пацвярджэння іх занятасці,― у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі; Даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яго выплаты – у выпадку змянення месца выплаты дапамогі або прызначэнне дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў іншаму сваяку або члену сям’і дзіцяці (дзяцей), які знаходзіцца ў адпачынку па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і не з’яўляецца дзіцяці (дзецям) маці (мачахай) або бацькам (айчымам)
|
б/п |
10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | На тэрмін да даты наступлення абставін, якія абумоўліваюць спыненне выплаты дапамогі |
| 2.12.Прызначэнне дапамогі на дзяцей ва ўзросце больш 3 гадоў з асобных катэгорый сем’яў |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Заява;
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу; Пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей, (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць статус бежанца ў РБ,―пры наяўнасці такіх пасведчанняў); Копія рашэння суда аб усынаўленні – для сем’яў, якія усынавілі дзяцей; Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб усталяванні апекі (папячыцельства) – для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі) дзіцяці; Пасведчанне інваліда або заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі – для дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў; Пасведчанне інваліда для маці (мачахі), бацькі (айчыма), усынавіцеля, апекуна (папячыцеля), якія з’яўляюцца інвалідамі; Даведка аб прызыве на тэрміновую ваенную службу– для сем’яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу; Даведка аб накіраванні на альтэрнатыўную службу для сем’яў грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу; Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу, або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, ― для няпоўных сем’яў; Пасведчанне аб заключэнні шлюбу, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе; Копія рашэння суда аб усталяванні бацькоўства – для сем’яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу; Даведка, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам (на ўсіх дзяцей), на дзяцей ва ўзросце больш 14 гадоў прадастаўляецца на дату вызначэння права на дапамогу і на пачатак навучальнага года; Выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў або іншыя дакументы для пацвярджэння іх занятасці; Звесткі аб даходах за 6 месяцаў года, папярэдняга звароту, для працаздольнага бацькі (айчыма ў поўнай сям’і, бацькі ў няпоўнай сям’і, усынавіцеля, апекуна (папячыцеля)); Даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты – у выпадку змянення месца выплаты дапамогі
|
б/п |
10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | па 30 чэрвеня або 31 снежня каляндарнага года, у якім прызначана дапамога або да дня спаўнення дзіцяці 18 гадоў |
| 2.13.Прызначэнне дапамогі па догляду за хворым дзіцём ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцём інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў) |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. Т. 284 06 65 |
лісток непрацаздольнасці
|
б/п |
Не пазней за дзень выплаты чарговай з/п | На тэрмін, пазначаны ў лістку непраца- здольнасці |
| 2.14.Прызначэнне дапамогі па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд за дзіцем |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. Т. 284 06 65 |
лісток непрацаздольнасці
|
б/п |
Не пазней за дзень выплаты чарговай з/п | На тэрмін, пазначаны ў лістку непраца- здольнасці |
| 2.16. Прызначэнне дапамогі па часовай непрацаздольнасці па ддогляду за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку яго санаторна-курортнага лячэння, мед. рэабілітацыі |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
лісток непраца-здольнасці
|
б/п |
10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | На тэрмін, указаны ў лістку непрацазд. |
| 2.18. Выдача даведкі аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яго выплаты |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу;
|
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.19.Выдача даведкі аб выхадзе на работу (службу) да сканчэння адпачынку па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў і спыненні выплаты дапамогі |
Ст. інспектар па кадрах Іванова В.І.,
т. 284 19 40 |
− |
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.20. Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў і іх памеры |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу;
|
б/п | 5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.24.Выдача даведкі аб незабеспячэнні дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем |
Ст. інспектар па кадрах Іванова В.І.,
т. 284 19 40 |
− |
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.25.Выдача даведкі аб знаходжанні ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягненне ім 3-гадовага ўзросту |
Ст. інспектар па кадрах Іванова В.І.,
т. 284 19 40 |
− |
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.29. Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу;
|
б/п |
3 дні з дня звароту | бестэрмін. |
| 2.44. Выдача даведкі аб незабеспячэнні дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў бягучым годзе |
Старшыня прафкама Шымановіч С. Л.
Т. 284 05 55 |
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу;
|
б/п |
5 дзён з дня звароту | бестэрмін. |
| Атрыманыя даходы і заплачаныя падаткі, зборы (пошліны), атрыманне інфармацыі з адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, прастаўленне апастылю на дакументах або легалізацыя дакументаў, атрыманне інфармацыі з архіўных дакументаў | |||||
| 18.7. Выдача даведкі аб наяўнасці або адсутнасці выканаўчых лістоў і (ці) іншых патрабаванняў аб спаганенні з асобы запазычанасці па налогах, іншых запазычанасцей і абавязках перад РБ, яе юрыдычнымі і фізічнымі асобамі для вырашэння пытання аб выхадзе з грамадзянства РБ |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Заява;
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу;
|
б/п |
5 рабочых дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запросу дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый – 1 месяц | На 6 месяцаў |
| 18.13. Выдача даведкі аб даходах, налічаных і ўтрыманых сумах падаходнага налогу з фізічных асоб |
В. а. галоўнага бухгалтара
Ермакова Т.У. т. 284 06 65 |
Заява;
Пашпарт або інш. дакумент, які сведчыць асобу;
|
б/п |
У дзень звароту | бестэрмін. |