20 мая Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучыўся да міжнароднай акцыі “Музейная ноч”-2017 з праграмай“Святло ў акне”.
“Музейная ноч” – гэта штогадовая акцыя, якая прысвечана Міжнароднаму дню музеяў. Акцыя праходзіць адначасова ў 42 краінах Еўропы. Амаль 2 000 музеяў не спяць адзін раз у год, адкрываючы свае дзверы для ўсіх, каму цікава пабачыць музей у незвычайны час сутак – увечары і ўначы.









