21 красавіка ў рамках Усерасійскай бібліятэчнай акцыі “Бібліяноч-2017” у Смаленскай універсальнай бібліятэцы імя А. Т. Твардоўскага адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Якуб Колас і русскія пісьменнікі” з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з асобай паэта, з яго жыццём і творчасцю.  Прадстаўлены выданні твораў Якуба Коласа розных гадоў, рукапісы, фотаздымкі і перапіска беларускага паэта з Аляксандрам Твардоўскім, якая дэманструе сведчанні сапраўды моцнага ўзаемапаважлівага сяброўства паміж усходнеславянскімі народамі, яркім прыкладам і спадзвіжнікам якога з’яўляецца вялікі Пясняр беларускага народа Якуб Колас.

IMG_7818С IMG_7621С

IMG_7633С IMG_7756С

IMG_7801С IMG_7810А

IMG_7817С