Загрузка Мерапрыемства

Музейны праект 

“Летнія канікулы ў Доме Коласа”.

 

Лета – час актыўнага адпачынку, пазнання навакольнага свету, дзіўных адкрыццяў. Куды пайсці на КАНІКУЛАХ, калі не трэба рыхтаваць урокі і хадзіць на заняткі? Выбар велізарны, і адна з магчымасцяў — пайсці ў МУЗЕЙ! Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа гатовы гасцінна расчыніць свае дзверы перад дапытлівай дзятвой. Безумоўна, актыўны адпачынак летам – самае галоўнае. Але мы прапануем, гуляючы і адпачываючы, зрабіць для сябе маленькія адкрыцці.  Культурна-адукацыйная праграма “Летнія канікулы ў Доме Коласа” ўключае экскурсіі, віктарыны, майстар-класы, выстаўкі.

Мы ўпэўнены, што, пабываўшы ў нашым музеі летам, дзеці скажуць: «МУЗЕЙ — ГЭТА ЦІКАВА!».

 

У перыяд летніх канікул музей прапануе для дзіцячай аўдыторыі розных узроставых груп:

 

ЭКСКУРСІІ ПА МУЗЕІ:

  • Аглядавыя і тэматычныя

 

ЭКСКУРСІІ ПА СЯДЗІБЕ:

  • “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Якуба Коласа” (уласны і службовыя аўтамабілі пісьменніка ў 1936 – 1956 гг.)
  •   Мемарыяльны склеп пісьменніка

 

МУЗЕЙНЫЯ МАЙСТАР-КЛАСЫ І ЗАНЯТКІ:

  • “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар” (майстар-клас па вырабе вечнага календара);
  • “Тэатр бывае розным” (занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічным майстэрстве, майстар-клас па вырабе папяровай лялькі);
  • майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг;

 

ТЭАТРАЛІЗАВАНЫЯ ПРАДСТАЎЛЕННІ ПА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ КАЗКАХ І ВЕРШАХ ЯКУБА КОЛАСА:

  • “Воўк-дурань”
  • “Савось-распуснік”
  • “Залатая рыбка”
  • “Як кот звяроў напалохаў”
  • “Разумны ўнучок”
  • ”Як пеўнік курачку ратаваў”
  • “Кот, пеўнік і лісіца”

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ПРАГРАМЫ:

  • квэст-гульня “Таямніцы дома Песняра”

 

Заяўкі на правядзенне экскурсій і ўдзел у праекце прымаюцца па тэл. 284-17-02.

Экспазіцыя музея ў Мінску працуе з 10.00 да 17.30, выхадны – нядзеля.

 

Кошт уваходнага білета для школьнікаў – 2, 50 руб.

Экскурсійнае абслугоўванне- 6 руб.

Выязны інтэрактыўны занятак – 2, 50 руб.

Музейны занятак – 2, 50 руб.

 

Папярэдні запіс абавязковы!

 

Адрас музея: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5;

Афіцыйны сайт музея: yakubkolas.by

E—mail:

 

Будзем рады бачыць вас у гасцінным Доме Якуба Коласа!