- Это event прошло.

Адкрыццё часовай экспазіцыі “Ірдзяцца зоры нашых дзён” да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Июнь 29/ 16:00 - Июль 31/ 00:00
29 чэрвеня 2018 года а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-
мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўрачыстае адкрыццё часовай
экспазіцыі “Ірдзяцца зоры нашых дзён” да Дня Незалежнасці Рэспублікі
Беларусь. 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе
беларускага народа. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе
гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт
роднай зямлі.
Якуб Колас увесь час сэрцам і думкамі быў поруч з беларусамі, якія
змагаліся за свабоду і жыццё. У Ташкенце працавала Акадэмі навук Беларусі,
у Якуба Коласа там жа выйшаў зборнік “Голас зямлі”, паэмы “Адплата”,
“Суд у лесе”. Няспынна друкаваліся патрыятычныя вершы, артыкулы, у
якіх моц і трываласць беларускага народа ў змаганні за ўласную свабоду
ставіліся ў прыклад.
На часовай экспазіцыі ўпершыню будуць прадстаўлены матэрыялы з
прыватнага архіва нашчадкаў Якуба Коласа, асабістыя рэчы і прыжыццёвы
партрэт паэта, прывезеныя з Ташкента, фотаздымкі, невядомыя лісты Якуба
Коласа да А. Кетлер і інш.
+ Календарь Google+ Экспорт iCal