- Это event прошло.

Прэзентацыя праекта “Якуб Колас на Куршчыне”
Июнь 9/ 00:00
У гэтым годзе, 9 чэрвеня, на нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь у
галоўным выставачным павільёне ў межах “Курскага Карэнскага кірмашу 2018” дзякуючы
ініцыятыве і асабістаму ўдзелу дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея
Якуба Коласа Зінаіды Камароўскай быў прэзентаваны праект “Якуб Колас на Куршчыне”.
Народны паэт БССР, класік беларускай літаратуры, педагог, грамадскі дзеяч Канстанцін
Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас) у перыяд з 1917 па 1921 гады жыў і працаваў у
Абаянскім раёне Курскай вобласці. Падчас курскага перыяду Якубам Коласам было
напісана каля 20 вершаў, 2 апавяданні, якія ўвайшлі ў філасофска-алегарычны цыкл “Казкі
жыцця”, некалькі замалёвак для дзяцей, нарысы. Была працягнута праца над паэмамі
“Сымон-музыка”, (першаму выданню сёлета 100 гадоў), і “Новая зямля”, 95-годдзе якой
адзначаецца ў гэтым годзе. Гады, праведзеныя на Куршчыне, далі багаты матэрыял для
сюжэтаў шматлікіх твораў Якуба Коласа, напісаных пасля вяртання ў Мінск.
Падчас паездкі была заключана дамова з установай культуры “Курскі абласны
краязнаўчы музей” і перададзена для экспанавання выстаўка “Куршчына. Якуб Колас і
рускія пісьменнікі” ў літаратурны музей (філіял установы “Курскі абласны краязнаўчы
музей”). Пагадненне аб супрацоўніцтве прадугледжвае навуковыя даследаванні ў фондах
музея, абмен выстаўкамі, удзел у канферэнцыях.
З гістарычнай даведкі:
У гады Першай сусветнай вайны Якуб Колас служыць у войску. Атрымаўшы ў
1917 годзе адпачынак па стану здароўя, народны паэт накіроўваецца ў г. Абаянь Курскай
губерні, дзе пасля эвакуацыі з Вільні ў раёне цяперашніх вуліц Чырвонаармейскай і “1
мая” жыла маці жонкі Коласа, Марыя Цімафееўна Каменская са сваёй сястрой Кацярынай
Цімафееўнай.
У пачатку 1918 года Якуб Колас звяртаецца ў павятовы аддзел народнай адукацыі з
просьбай аб накіраванні на працу ў школу. Пачынае працаваць настаўнікам ў вёсцы
Малыя Крукі, недалёка ад Абаяні, пазней – у вёсцы Ліпавец, быў удзельнікам абласнога
з’езда настаўнікаў Вышнерэутчанскай воласці. Абіраўся сакратаром з’езда. Пры ўдзеле
Якуба Коласа быў падрыхтаваны праект указа “Аб пераарганізацыі культурна-
асветніцкага тэатральнага гуртка”. У 1920 годзе Абаянскім аддзелам народнай адукацыі ў
мэтах аптымізацыі школьнай адукацыі і ажыццяўлення кантроля за работай школ і
практычнай дапамогі настаўнікам быў створаны інстуктарскі апарат з шасці чалавек. Былі
задзейнічаны лепшыя настаўнікі раёна, у тым ліку і Канстанцін Міцкевіч. У лютым ён
пераязджае ў г. Абаянь, дзе прызначаецца раз’язным школьным інструктарам
Альшанскай і Перасыпскай воласцей. У яго абавязкі ўваходзіў кантроль работы ў 25
школах. У маі 1921 года Якуб Колас па запыту Беларускага камісарыята адукацыі разам з
+ Календарь Google+ Экспорт iCal


