Загрузка Мерапрыемства

2 лістапада 2017 года

запрашаем Вас прыняць удзел у

XXXІ навуковай канферэнцыі «Каласавіны»,

прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

 

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст., гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, спецыялісты музейнай справы.

 

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:

— літаратуразнаўчы і культуралагічны аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

— разгляд фундаментальных праблем коласазнаўства пачатку ХХІ стагоддзя;

— кансалідацыя творчых і навуковых сіл вядучых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін замежжа па ўсебаковым вывучэнні і шматаспектнай папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў шырокім грамадскім асяроддзі.

 

Праблематыка канферэнцыі:

  1. Ад Скарыны да Коласа: гісторыя і традыцыі (да 500-годдзя кнігадрукавання);
  2. Навуковая і грамадская дзейнасць Якуба Коласа;
  3. Коласазнаўства ў ХХІ ст.: вынікі і перспектывы;
  4. Творы Коласа – класіка ў школьнай праграме і ў праграме філалагічных факультэтаў ВНУ;
  5. Праблемы перакладаў спадчыны Якуба Коласа – паэта, празаіка, публіцыста на мовы народаў свету;
  6. Драматургія спадчыны Якуба Коласа на сцэне і ацэнка тэатральных пастановак у друку;
  7. Перспектывы далейшых пошукаў пасля выхаду ў свет навукова-каментаванага збору твораў народнага паэта ў 20-ці тамах;
  8. Якуб Колас і Куршчына: жыццёвыя калізіі (да 100-годдзя знаходжання Якуба Коласа на Куршчыне);
  9. Творчыя і дзелавыя кантакты паэта перыяду 1920-х–1950-х гг.;
  10. Малавядомыя старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа;
  11. Творчасць Якуба Коласа ў кантэксце беларускай і сусветнай літаратур.

 

Да абмеркавання можа быць прынята іншая тэма, сугучная згаданым.

Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, іншыя славянскія.

Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў «Каласавіны».

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 20 кастрычніка 2017 года.

 

Праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Арганізацыйны ўнёсак – 20,00 беларускіх рублёў.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба

Коласа

Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская — 284 15 84

Каардынатар канферэнцыі — вучоны сакратар Яўгенія Мікалаеўна Мятлушка

284 05 55, +375 29 735 51 37

 fax: 284 19 40, 

e-mail:

yakubkolas.by

 

Аргкамітэт