- Это event прошло.

Cвята ў Альбуці “Мядовы Cпас” да 95-годдзя паэмы «Новая зямля»
Август 11/ 10:30
Сцэнарны план правядзення свята
“Мядовы Cпас”
Дата правядзення: 11 жніўня 2018 г., ад’езд ад музея (Мінск, Акадэмічная, 5) — 9.30
Месца правядзення: мемарыяльная сядзіба Альбуць, Стаўбцоўскі раён
На сядзібе размешчана выстава майстроў народнага мастацтва.
На працягу ўсяго свята для гасцей выступаюць калектывы мастацкай
самадзейнасці Стаўбцоўскага раёна.
1 “Прывітальная”: на паляне гасцей сустракае песнямі і жартамі
калектыў мастацкай самадзейнасці.
2 Забаўляльная праграма “Мёд на стале – дабрабыт у сям’і” (ля
ўваходу на сядзібу гасцей сустракаюць тэатралізаваныя
персанажы і запрашаюць прыняць удзел у дзействах)
3 Экскурсія па мемарыяльнай сядзібе філіяла музея Якуба Коласа.
4 Тэатралізаваная праграма “Знахарчыны забавы” (з удзелам
сцэнічных персанажаў – Бабка-шаптуха, Мядзведдзь, Пчолы,
Правядзенне віктарыны “Ах, мядок, мядок”;
майстар-клас ад пчалавода;
кансультацыя ўрача-касметолага “Лячэбныя якасці мёду”;
пачастунак для гасцей свята: мёд, травяная гарбата, блінцы.
Кошт білета для аднаго наведвальніка – 15 руб.
*Пасля заканчэння свята будзе магчыма арганізаваць пікнік на прыродзе.