Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас
18-19 ВЕРАСНЯ 2014 ГОДА
Прыняць удзел у Міжнародным круглым стале
«Музейны маркетынг. Асаблівасці пазіцыянавання музея ў сучасным грамадстве»
Запрашаем да ўдзелу шырокае кола спецыялістаў літаратурных мемарыяльных музеяў Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы.
Мэта круглага стала:
Абмен вопытам па ўкараненні новых формаў прасоўвання і прэзентацыі музея і музейнага прадукту.
Асноўныя задачы:
— пашырэнне геаграфіі супрацоўніцтва паміж літаратурнымі мемарыяльнымі музеямі;
— комплекснае культуралагічнае даследаванне феномену музейнага маркетынгу.
Тэматыка круглага стала:
— асаблівасці маркетынгавага падыходу ў музейнай дзейнасці;
— прадстаўленне музея ў Інтэрнэт-прасторы;
— брэнд як стратэгічны рэсурс развіцця сучаснага музея;
— новыя функцыі мемарыяльнага музея ў сістэме сучаснай культурнай прасторы сваёй краіны;
— музей як цэнтр культурнай камунікацыі рэгіёну;
— сувязі з грамадскасцю: дасягненні і праблемы.
Да абмеркавання можа быць прынятая іншая тэма, сугучная названым.
Будзем рады прыняць заяўкі для ўдзелу ў працы круглага стала да 15 жніўня 2014 года.
Матэрыялы выступу ў двух варыянтах (электронным і друкаваным) павінны быць прадастаўлены не пазней даты правядзення круглага стала.
Пражыванне за кошт арганізатараў круглага стала, праезд за кошт накіроўваючага боку.
Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефоны для кантактаў:
Дырэктар
Зінаіда Мікалаеўна Камароўская.
Тел. (017) 284 15 84
Вучоны сакратар
Яўгенія Мікалаеўна Мятлушка.
(017) 284 05 55
fax: 284 19 40,
e-mail: