Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа


ФОТАСПРАВАЗДАЧА

 

14 красавіка а 11-й гадзіне  ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа.

У 2016 годзе грамадскасць Беларусі адзначае 110-годдзе творчай дзейнасці аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Творчасць народнага паэта складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць і нашы паэтычныя шэдэўры – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Коласа. Жыццё і творчасць гэтага чалавека сталі значным укладам у беларускую культуру. Заслуга Якуба Коласа як нацыянальнага паэта ў тым, што ён адкрыў для развітых літаратур свету беларускае слова, апеў беларускі народ. Мастацкая вартасць твораў Якуба Коласа пацвярджаецца на працягу стагоддзя ўсё новымі пакаленнямі чытачоў.

Літаратурны дэбют Канстанціна Міцкевіча адбыўся 1 верасня 1906 года – у газеце «Наша доля» быў надрукаваны верш «Наш родны край» пад псеўданімам Якуб Колас. Сам паэт успамінаў:  «Выхад у свет беларускай газеты быў найвялікшай падзеяй у маім жыцці». 15 верасня 1906 г. у "Нашай долі" пад псеўданімам Дзядзька Карусь было змешчана апавяданне "Слабода" пра самавольства царскай паліцыі — першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка. У той жа час ён пачынае актыўна супрацоўнічаць у якасці аўтара з віленскай беларускамоўнай газетай "Наша ніва". У творчасці Якуба Коласа гэтага перыяду з'яўляюцца новыя формы. Ён выходзіць на больш высокі ўзровень літаратурнай працы — пачынае пісаць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця", дзе па-філасофску асэнсоўвае рэчаіснасць.  
Жаданне прыняць удзел у канферэнцыі выказалі больш 100 вучняў сярэдніх школ і гімназій горада Мінска і Мінскага раёна, Гомельскай і Брэсцкай абласцей.
З нагоды творчага юбілею пісьменіка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на навукова-практычную канферэнцыю для вучняў 6-11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь, мэтай якой з"яўляецца развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў, папулярызацыя творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, выяўленне таленавітых школьнікаў, якія праяўляюць цікавасць да беларускай літаратуры. Жаданне прыняць удзел у канферэнцыі выказалі больш 100 вучняў сярэдніх школ і гімназій горада Мінска і Мінскага раёна, Гомельскай і Брэсцкай абласцей.
 


ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта