Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Адукацыйны праект "Крочым у школу разам з Коласам"

 

Музейна-педагагічны праект для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту

 “Крочым у школу разам з Коласам”

 

Музей Якуба Коласа прапануе новы спецыяльны праект, які дапаможа дзіцяці не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да школы, але і  цікава і пазнавальна правесці час.

 

Занятак 1. “Добры дзень, музей!”

Знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей. Інтэрактыўная гульня “Таямніцы дома Песняра”

Лялечны спектакль “Савось-распуснік”

 

Занятак 2. “Творчая майстэрня”

Лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі  ў апрацоўцы Якуба Коласа “Як кот звяроў напалохаў”.

 Майстар-клас па вырабе цацак з салёнага цеста

 

Занятак 3. “Ты ўмееш маляваць?!”па тэхналогіі французскай майстэрні

Стварэнне асацыятыўных малюнкаў паводле верша Якуба Коласа “Савось-распуснік”. Аўтарскае выкананне верша “Савось-распуснік” з запісам на дыск з дапамогай мультымедыйнага комплексу.

 

Занятак 4. “Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!”

З гісторыі з"яўлення календара. Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў. Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.

 

Занятак 5. Янка Маўр – сябар і сваяк Якуба Коласа.

Рэтра-кінапаказ “Неадкрытыя астравы” па аповесці Я. Маўра “Палескія рабінзоны”

 

 

Занятак 6. “Паэтычная майстэрня”

Сустрэча з беларускім дзіцячым пісьменнікам. Гульня “Мы гуляем – рыфмы падбіраем”

 

Занятак 7. “Творчая майстэрня”

З гісторыі паштовак. Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа. Майстар-клас па вырабе паштовак

Удзел у стварэнні сувенірнай музейнай паштоўкі з уласным фотаздымкам.

 

Занятак 8. Заключны занятак.

Падвядзенне вынікаў. Напісанне пажаданняў на паспяховы новы навучальны год пяром Коласа.

 

Заяўкі на ўдзел у праекце па тэл. 284-17-02

Адрас музея: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5;

E-mail:

 

Будзем рады бачыць вас у гасцінным Доме Якуба Коласа!

 

 

 


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта