Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Дзяцячая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа

 

 

Інфармацыйнае паведамленне

14 красавіка 2016 года

запрашаем прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій 
Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 110-годдзю творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа


Да ўдзелу запрашаюцца вучні 6-11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь. 

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з"яўляюцца:  
· Развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў;
· выяўленне таленавітых школьнікаў, якія праяўляюць цікавасць да беларускай літаратуры;
· папулярызацыя творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 

Тэматыка канферэнцыі:
1. Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» як мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства;
2. Вобраз роднага краю, малюнкі беларускай прыроды ў творах Якуба Коласа;
3. Якуб Колас – дзіцячы педагог-выхавацель;
4. Асноўныя матывы і вобразы дарэвалюцыйнай лірыкі паэта;
5. Тэма мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка»;
6. Народ у трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»; 
7. Родны кут Якуба Коласа (апісанне мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа);
8. Старонкі ваеннага жыцця Якуба Коласа;
9. Якуб Колас як грамадскі і палітычны дзеяч;
10. Філасофія і алегорыя ў «Казках жыцця» Якуба Коласа. 
Да абмеркавання можа быць прынята іншая тэма, сугучная названым.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 7 красавіка 2016 года. 
Завочны ўдзел не дапускаецца. 

Пачатак канферэнцыі – 11.00
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 10.00

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба 
 Коласа
Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская - 284 15 84
Каардынатар канферэнцыі - вучоны сакратар Яўгенія Мікалаеўна Мятлушка
284 05 55, +375 29 735 51 37
 fax: 284 19 40,  
 e-mail: muzeyк[email protected]
yakubkolas.by
 
                                                                                                                                                Аргкамітэт
 
 
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
        Аб"ём – да 4 старонак у рэдактары WORD (RTF), набраных праз 1,15 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 14 ПТ, усе палі – 20 мм, абзац – 10 мм. Першы радок – імя і прозвішча аўтара тлустым шрыфтам, праз радок – назва даклада тлустым шрыфтам па цэнтры. Праз радок – тэкст даклада. Праз радок пасля асноўнага тэксту – спіс выкарыстанай літаратуры (літаратура па цэнтры тлустым, пазіцыі – нумераваны спіс, шрыфт 12 ПТ). Спасылкі ў тэксце падаюцца ў квадратных дужках. Цытаты з мастацкіх твораў выдзялаюцца курсівам, двукоссе абазначаецца як « ». Радкі вершаваных твораў аддзяляюцца двума //.
 
                                                                          
                                                                                        ФОРМА ЗАЯЎКІ
 
 
 
 

© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта