Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Каласавіны-2016
3 лістапада 2016 года запрашаем Вас прыняць удзел у XXX навуковай канферэнцыі «Каласавіны», прысвечанай 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст., гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, спецыялісты музейнай справы.
Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з"яўляюцца: - літаратуразнаўчы і культуралагічны аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа; - разгляд фундаментальных праблем коласазнаўства пачатку ХХІ стагоддзя; - кансалідацыя творчых і навуковых сіл вядучых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін замежжа па ўсебаковым вывучэнні і шматаспектнай папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў шырокім грамадскім асяроддзі.
Праблематыка канферэнцыі: 1. Творы Якуба Коласа ў беларускім друку пачатку ХХ стагоддзя; 2. Праблемы перакладу твораў Якуба Коласа на мовы свету; 3. Філасофія жыцця ў алегарычных апавяданнях Якуба Коласа «Казкі жыцця» (да 95-годдзя з часу першага выдання); 4. Праблемы мовы і культуры ў творчасці песняра (да 60-годдзя «Ліста ў Бюро ЦК КП Беларусі аб стане беларускай мовы і далейшым развіцці культуры ў рэспубліцы» ад 25.05.1956); 5. Якуб Колас – дзецям ( да 90-годдзя верша «Савось-распуснік»); 6. Творчыя і дзелавыя кантакты паэта перыяду 1920-х–1940-х гг.; 7. Экранізацыя і сцэнізацыя літаратурных твораў Якуба Коласа як адна з надзённых задач сучаснага коласазнаўства; 8. Варыянты і розначытанні мастацкіх твораў Якуба Коласа як адзін з аб"ектаў даследвання літаратурнай спадчыны народнага песняра; 9. Новыя матэрыялы ў зборы твораў Якуба Коласа ў 20 тамах (публіцыстыка, літаратурная крытыка, эпісталярый, дарчыя надпісы і інш.): водгукі аб выданні, запатрабаваннасць даследчыкамі і шырокім колам чытача; 10. Малавядомыя старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа; 11. Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыманні сучаснага пакалення чытачоў; 12. Творчасць Якуба Коласа ў кантэксце беларускай і сусветнай літаратур.
Да абмеркавання можа быць прынята іншая тэма, сугучная згаданым.
Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, іншыя славянскія. Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў «Каласавіны». Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 20 кастрычніка 2016 года.
Праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі. Арганізацыйны ўнёсак – 150 000 беларускіх рублёў.
Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 Дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская - 284 15 84 Каардынатар канферэнцыі - вучоны сакратар Яўгенія Мікалаеўна Мятлушка 284 05 55, +375 29 735 51 37 fax: 284 19 40, e-mail:
www.yakubkolas.by Аргкамітэт
![]() |
|
|
|
|
||||||||




Карта сайта