Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Міжмоўе Паэтычна-музычны вечар у межах музейнага праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”


 

15 сакавіка а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на паэтычна-музычную вечарыну "Міжмоўе" у межах музейнага праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”.

Гэтым разам госцем утульнага Дома песняра стануць дзьве маладыя паэтэсы - Кацярына Ваданосава і Хрысціна Скрыган, якія шмат гадоў ствараюць разам музыку і песні ў межах адзінага гурта. 
Не адну сотню разоў дзяўчыны выходзілі разам на сцэну, але ніколі яшчэ не гучалі з адной сцэны іх паэтычныя творы. Гэтая вечарына - спроба аб'яднаць розныя бачанні, розныя стыхіі, розныя мовы - і зліць іх у цэласным музычна-тэатралізаваным відовішчы. Вершы, песні, пачуцці - усё загучыць з новай сілай, каб абудзіць людскія душы для новай вясны.
Уваход – 40 000
 
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
 

 



ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта