Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
“І бачу пройдзеныя далі…”
Нарадзіўся Даніла Міцкевіч 30 верасня 1914 года ў горадзе Пінску, дзе бацькі працавалі настаўнікамі. Вучыўся ў 13-й сямігадовай школе горада Мінска, затым у хімпрафшколе. У 1936 годзе закончыў хімічны факультэт беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны — у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), з 1942 г. — у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі Акадэміі Навук БССР. У красавіку 1957 г. Д. Міцкевіч быў прызначаны першым дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём Францыска Скарыны (1995). Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа. У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа». На выстаўцы жыццёвы і творчы шлях Данілы Канстанцінавіча раскрываецца праз асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, лісты, дарчыя надпісы. Упершыню будуць прадстаўлены дакументы з сямейнага архіва, некаторыя фотаздымкі, лісты Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўна Міцкевіч да сына Данілы. Удзел у адкрыцці выстаўкі прымуць Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, пляменнік Максіма Гарэцкага, Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі, літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, родныя і блізкія Данілы Канстанцінавіча, былыя супрацоўнікі музея. Пачатак мерапрыемства ў 16.00 у музеі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ! ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||





Карта сайта