Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Міжнародная акцыя “Музейная ноч-2014”


 

17 мая 2014 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучыўся да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” з захапляючай праграмай “Святло ў акне” пад дэвізам “Мы расчынім вам дзверы гасцінна…”.

Пры жыцці Якуба Коласа дзверы дома заўсёды былі гасцінна расчынены для ўсіх добрых людзей. А калі на зямлю апускалася ноч і на мінскіх вуліцах панаваў змрок, у акне яго кабінета загаралася святло. Гараджане ведалі, што наступаў самы адказны час для Майстра, і больш яго не турбавалі.

Святло ў акне паэта магнетычна прыцягвае і нас, далёкіх нашчадкаў знакамітага класіка. На жаль, загараецца яно толькі раз у год – у загадкавую музейную ноч.

У год гасціннасці музей Якуба Коласа запрасіў здзейсніць займальнае віртуальнае падарожжа ў краіны Еўропы і Азіі. Своеасаблівым лейтматывам разважанняў над жыццём, зносінамі, творчасцю стаў ЧАЙ – адзін з самых дэмакратычных напояў, які аб"ядноўвае практычна ўсе краіны свету і людзей самых розных узростаў, дзякуючы гэтаму напою падбадзёрваюцца свядомасць і думкі, абвастраецца ўяўленне.

Наведвальнікі акцыі здзейснілі займальнае падарожжа па розных тэматычных пляцоўках музея, напоўненых своеасаблівай атмасферай культуры і побыту краін Еўропы і Азіі.

 

   
   
   
   
   

 



ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта