Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Навуковая канферэнцыя “Каласавіны”Навуковая канферэнцыя “Каласавіны”
“Каласавіны” - штогадовы навуковы форум у Доме Якуба Коласа, які заснаваны ў 1985 годзе з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Канферэнцыя штогод збірае лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін блізкага замежжа. Вынікам працы навукоўцаў з"яўляецца выданне зборнікаў дакладаў удзельнікаў форуму, як мэтанакіраваны працяг вывучэння шматграннай спадчыны знакамітага паэта і вучонага. Часта аўтары звяртаюцца да невядомых першакрыніц, даследуюць малавядомыя старонкі творчай біяграфіі Якуба Коласа і асоб з яго акружэння, падымаюць актуальныя пытанні коласазнаўства на сучасным этапе. Як паказвае практыка, зборнік карыстаецца трывалым попытам у навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў-філолагаў, прыхільнікаў творчасці Песняра. Пачынаючы з 2006 года навуковая канферэнцыя праводзіцца па адной глабольнай для музея тэме, якая за гады даследчыцкай працы застаецца, на жаль, не да канца даследаванай. Агульнымі намаганнямі вучоных, літаратараў, музейшчыкаў, членаў сям"і паэта карпатліва збіраюцца і апрацоўваюцца звесткі па асобах з акружэння Якуба Коласа – жыццёвага, творчага, літаратурнага, асабістага, якія, як плануецца, лягуць у аснову навукова-папулярнай энцыклапедыі. Кожны год музейны форум у слынным Доме Якуба Коласа агульнымі намаганнямі ўсіх яго ўдзельнікаў папулярызуе шматаспектную спадчыну паэта, старонку за старонкай адкрывае для прыхільнікаў яго светлага таленту таямніцы творчых знаходак Песняра.
![]() |
|
|
|
|
||||||||




Карта сайта