Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Каласавіны-20143 лістапада 2014 года запрашаем Вас прыняць удзел у літаратурным свяце “Каласавіны” і
XXІX Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Якуб Колас. Урокі гісторыі”, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100-годдзю Першай сусветнай вайны і 55-годдзю адкрыцця Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў сферы навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ - ХХ стст., гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, спецыялісты музейнай справы.
Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з"яўляюцца: - літаратуразнаўчы і культуралагічны аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа перыяду Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў; - аналіз праблем Першай сусветнай и Вялікай Айчыннай войнаў у мастацкім асэнсаванні Якуба Коласа; - разгляд філасофскіх, сацыяльна-палітычных, сацыякультурных праблем XIX ст. ў кантэксце творчасці Якуба Коласа, якія не страцілі актуальнасць ў XXI ст.
Праблематыка канферэнцыі: 1. Агульначалавечае і нацыянальнае ў творчай спадчыне Якуба Коласа; 2. Якуб Колас і Першая сусветная вайна. Жыццёвыя калізіі (да выяўлення малавядомых фактаў перыяду знаходжання Якуба Коласа на Куршчыне 1918-1921 гг.); 3. Мастацкае асэнсаванне падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў паэтычных творах, публіцыстыцы, эпісталярнай спадчыне Якуба Коласа, і іх роля ў патрыятычным выхаванні; 4. Асобы з акружэння Якуба Коласа: дабрачынная дапамога Якуба Коласа людзям, творчыя і дзелавыя кантакты паэта перыяду 1941-1944 гг.; 5. Праблемы перакладу твораў Якуба Коласа на мовы свету; 6. Творчасць Якуба Коласа ў кантэксце беларускай і сусветнай літаратуры.
Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных паседжанняў. Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, іншыя славянскія. Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў “Каласавіны”. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 20 кастрычніка 2014 года.
Праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі. Арганізацыйны ўнёсак – 100 000 беларускіх рублёў.
Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 Тэлефоны для кантактаў: Дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская - 284 15 84, Вучоны сакратар Яўгенія Мікалаеўна Мятлушка - 284 05 55, fax: 284 19 40, e-mail:
Аргкамітэт
![]() |
|
|
|
|
||||||||




Карта сайта