Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



“І кожны міг сябе я пазнаю часцінкай злітаю вялікага сусвету…”


 

 28 верасня а 16:00 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычны вечар да Міжнароднага дня перакладчыка                “І кожны міг сябе я пазнаю часцінкай злітаю вялікага сусвету…”.

 Якуб Колас – адзін з першых народных паэтаў Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, педагог, вучоны, публіцыст і перакладчык. Творчасць народнага паэта складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць і паэтычныя шэдэўры – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Якуба Коласа. 

З творчасцю беларускага класіка знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш           распаўсюджаныя — англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Творчасць пісьменніка і яго ролю ў літаратуры разглядалі у сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Паэтэса і перакладчык з Вялікабрытаніі Вера Рыч вельмі высока ацэньвала паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Яна параўноўвала гэты твор са старажытнарымскімі трагедыямі, з драмамі і трагедыямі Уільяма Шэкспіра. "Без такіх твораў, як "Новая зямля", ─ лічыла паэтэса, ─ сусветная літаратура была б значна бяднейшая". Асобае месца сярод перакладаў твораў знакамітага пісьменніка займаюць выданні на славянскіх мовах — рускай, польскай, украінскай, чэшскай, балгарскай. 
Народны паэт таксама далучаўся да мастацкага перакладу. У розныя часы Якубам Коласам былі перакладзены "Палтава" А. Пушкіна, некаторыя творы М. Лермантава,       Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны.
З нагоды Міжнароднага дня перакладчыка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа падрыхтавана выстаўка, на якой будуць прадстаўлены пераклады твораў класіка, рэдкія рукапісы і фотаздымкі.
У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя паэты, беларускія перакладчыкі, а таксама музыканты, акцёры, якія выканаюць творы пісьменніка ў перакладах на замежныя мовы. 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!


ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта