Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



“Песняй вітаю я вас!..” Традыцыйнае свята музея да Дня ведаў


  

            Штогод Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 1 верасня ладзіць свята “Песняй вітаю я вас!”, прымеркаванае да Дня Ведаў.

Якуб Колас значную частку свайго жыцця, каля трыццаці гадоў, прысвяціў педагагічнай працы. Пачынаў ён так званым народным настаўнікам, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку, працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсітэце.  

Шчаслівае спалучэнне таленту настаўніка і паэтычнага дару дало магчымасць праз кожны радок, кожнае слова перадаць свой запавет будучым пакаленням. Народны паэт апрацаваў звыш 40 народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах Якуб Колас – не  толькі  дзіцячы  пісьменнік,  а  і  педагог-выхавацель,  які  з замілаваннем  расказвае  пра  прыгажосць  роднай  зямлі,  раскрывае магчымасці сакавітага беларускага слова.

Таму невыпадкова ў гэты хвалюючы і запамінальны дзень музей Якуба Коласа падрыхтаваў разнастайную святочную праграму.  Для ўсіх жадаючых будуць арганізаваны музейныя майстар-класы па вырабе паштовак, аглядныя экскурсіі па ўсіх залах музея, беларускія народныя гульні і лялечныя прадстаўленні.

 

Шчыра запрашаем прыняць удзел у свяце, якое адбудзецца 1 верасня ў 10.00 на сядзібе музея песняра па адрасе вул. Акадэмічная, 5.



ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта