Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



“У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа”


 18 мая 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё стацыянарнай выстаўкі “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа”, якая размясцілася ў адным з гаражоў народнага паэта.

Шмат дарог давялося прайсці па жыцці Канстанціну Міцкевічу. І не заўсёды яны былі “роўныя” і “шырокія”. Давялося яму ісці і па “зблутаных”, “цёмных” і “гразкіх” гасцінцах. Але колькі б не вызначаў лёс чалавеку  выпрабаванняў на дарозе жыцця, ён пераадольвае цяжкасці і рухаецца далей. Сам пісьменнік уяўляў сваё жыццё як чаргаванне колаў – дзяцінства, юнацтва, настаўніцтва на Палессі, астрог, але ў кожнае кола Якуб Колас трапляў з адным і тым жа настроем – працаваць словам! І сапраўды, творчая спадчына беларускага песняра – невычэрпная глыбокая крыніца спасціжэння свету, дзе адлюстраваліся ўласныя жыццёвыя, філасофскія і эстэтычныя погляды класіка беларускай літаратуры.
Выстаўка “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа” знаёміць наведвальнікаў музея Якуба Коласа з паўсядзённым жыццём і асобнымі знакавымі падзеямі ў перыяд 1936-1956 гг. праз прызму службовага  і ўласных аўтамабіляў пісьменніка.
У народнага паэта было некалькі аўтамабіляў, і амаль кожны з іх – новая веха, новае кола ў жыцці пісьменніка –  рэпрэсіі 1930-х гадоў, якія не абыйшлі родных і блізкіх Якуба Коласа, Вялікая Айчынная вайна, калі ён апошні раз бачыўся са сваім сынам Ю. К. Міцкевічам, пасляваеннае адраджэнне краіны.
Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел літаратары, мастакі, навукоўцы, а таксама аматары творчасці народнага паэта Беларусі.

Сардэчна запрашаем!
 


ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта