Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



“Савіцкаму прысвячаецца…”


 27 красавіка а 16-й гадзіне  ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі брытанскага выдавецкага дома «Hertfordshire Press», якая  прысвечана знакамітаму  мастаку, рэстаўратару, этнографу, мастацтвазнаўцу Ігару Вітальевічу Савіцкаму «Homage to Savitsky».

Ігар Савіцкі – рускі мастак, рэстаўратар, этнограф, мастацтвазнаўца, стваральнік і першы дырэктар Музея мастацтваў у Нукусе («сярэднеазіяцкі Трэццякоў»), адзін з апошніх падзвіжнікаў рускай культуры ў Сярэдняй Азіі.

У разнастайнай дзейнасці І. В. Савіцкага можна вызначыць па меншай меры шэсць асноўных напрамкаў: мастак-жывапісец, збіральнік прадметаў мастацтва, рэстаўратар, мастацтвазнаўца-даследчык традыцыйнага мастацтва каракалпакаў, стваральнік і адміністратар музея.

Пасля пераезду з Масквы ў Нукус Ігар Савіцкі актыўна ўдзельнічаў у археалагічных даследаваннях і этнаграфіі каракалпакаў, а таксама збіраў калекцыю этнаграфічнага матэрыялу па Каракалпакіі. Паралельна з гэтым Савіцкі захапіўся калекцыянаваннем твораў сучаснага мастацтва, забароненымі пры савецкім палітычным рэжыме. Такім чынам яму ўдалося сабраць вялікую колькасць мастацкіх твораў, якія сталі асновай для стварэння музея.

 Калекцыя музея імя Савіцкага налічвае звыш 90 000 экспанатаў, уключаючы калекцыю рускага авангарда, выяўленчае мастацтва Узбекістана, народна-прыкладное мастацтва Каракалпакстана, мастацтва Старажытнага Харэзма, дапоўненае выдатнымі копіямі шэрагу экспанатаў Парыжскага Луўра. Нават сусветна вядомыя Рускі музей у Санкт-Пецярбургу і Трэццякоўская галерэя ў Маскве прызнаюць, што ім ёсць чаму пазайздросціць ў Нукусскам музеі. Паводле ацэнак спецыялістаў і сусветнай прэсы, калекцыя Дзяржаўнага музея рэспублікі Каракалпакстан імя І. В. Савіцкага, з'яўляецца лепшым мастацкім зборам Азіяцкага рэгіёну, займае другое ў свеце месца па значнасці і аб'ёму калекцыі твораў рускага авангарду.

Выдавецкі дом Hertfordshire Press існуе з 2002 года і мае шырокі пералік кніг – ад ілюстраваных даведнікаў да акадэмічных кніг. На дадзены момант гэта адзінае выдавецтва, якое прапагандуе аўтараў з Кыргызстана і Цэнтральнай Азіі ва ўсім свеце.
            У рамках вечара будзе паказаны дакументальны фільм «Пустыня забароненага мастацтва» ( «The Desert of Forbidden Art») – захапляльны, драматычны фільм, які распавядае пра выдатнага дзеяча мастацтваў, мастака, даследчыка Ігара Савіцкага. Акрамя гэтага госці змогуць набыць унікальную кнігу «Homage to Savitsky: Collecting 20th Century Russian and Uzbek Art». Гэты альманах – збор твораў рускага авангарду, у тым ліку такіх вядомых імёнаў, як Мухінай, Папова і Рэдзька –  чые карціны ў сталінскія часы і пасля былі забаронены.

 



ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта