Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Вясёлы Пушкін


 З 24 сакавіка да 18 красавіка

Дзяржаўны

літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 

запрашае на музейны праект 

для школьнікаў “Вясёлы Пушкін”.

 

Якуб Колас рана, яшчэ ў маленстве, выявіў свае асаблівыя стасункі з рускай класікай: «Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. К тому времени я уже кое-как научился читать, и чтение стало моей страстью. Я мог прочесть наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и много лирических стихотворений». Так пачаўся шлях да А.С. Пушкіна самога Якуба Коласа, а у хуткім часе голас А. С. Пушкіна загучаў па-беларуску дзякуючы таленту беларускага класіка – у 1937 г. Якуб Колас пераклаў знакамітую паэму “Палтава”.
Таму невыпадкова менавіта ў музеі беларускага песняра была размешчана выстаўка работ пецярбургскага мастака Ігара Шаймарданава са збораў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінскі Запаведнік) у рамках заключанага паміж музеямі пагаднення аб творчым супрацоўніцтве. 
Выстаўка «Вясёлы Пушкін” – вынік шматгадовага супрацоўніцтва найстарэйшага музея-запаведніка Расіі – Пушкінскага запаведніка – і мастака Ігара Дзмітрыевіча Шаймарданова. У 1999-м годзе, працуючы над спектаклям да 200-гадовага юбілею А. С. Пушкіна, мастак вырашыў паказаць паэта такім, якім ён быў у паўсядзённым жыцці, вызваліць яго вобраз ад клішэ і стэрэатыпаў, зрабіўшы жывым і вясёлым. Паводле задумы аўтара, выстаўка ўяўляе сабой маленькую выдуманую навэлу з жыцця Пушкіна. Гэта прыдуманыя, ці амаль праўдзівыя гісторыі з дзвюх зім і двух гадоў, праведзеных А. С. Пушкіным у Міхайлаўскай ссылцы, калі ён наведваў Трыгорскае, Бугроўскі млын і Святагорскі кірмаш. 
Праект уключае ў сябе тэматычныя заняткі, якія могуць быць выкарыстаны педагогамі, як пазакласнае мерапрыемства, ці як дадатак да школьнай праграмы па рускай літаратуры. Заняткі ў музеі будуць праходзіць з выкарыстаннем нестандартных формаў музейнай камунікацыі, што зробіць наведанне музея не толькі пазнавальным, але і прынясе толькі станоўчыя эмоцыі. Навучэнцы малодшых і сярэдніх класаў, якім праект адрасаваны ў першую чаргу, будуць мець магчымасць не толькі пазнаёміцца ​​з мастацкімі работамі знакамітага мастака, але і адкрыць для сябя А. С. Пушкіна з іншага боку, паглядзець лялячнае прадстаўленне па матывах казкі  А. С. Пушкіна пра залатую рыбку, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па сілуэтным выразанні з паперы і стварыць аўтарскую паштоўку з сілуэтамі Пушкінскай эпохі.  
Удзел у праекце па папярэднім запісе!
Прымаюцца папярэднія заяўкі ад школ і індывідуальных наведвальнікаў з дзецьмі.
Кошт заняткаў:
       Наведванне выстаўкі - 10 000 (для дзяцей), 20 000 (для дарослых)
Лялечнае прадстаўленне “Казка пра залатую рыбку”- 7 000
Майстар-клас па сілуэтным выразанні – 10 000

      Чакаем вас у Доме Коласа! І памятайце: чым раней пачынаецца далучэнне дзяцей да музея, тым больш высокім будзе ўзровень іх музейнай культуры ў будучыні, і тым больш рэзультатыўна будзе ісці фарміраванне ўсебакова развітай асобы.
 


ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта