Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Простыя рэчы


 

 1 красавіка ў Міжнародны дзень гумару а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі мастака-карыкатурыста Анатоля Гармазы “Простыя рэчы”.

 
 

 Анатоль Іванавіч Гармаза нарадзіўся 10 лютага 1955 года ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1987 г. мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя Кірава. З 1978 г. з"яўляўся літсупрацоўнікам часопіса «Вожык», з 1984 г. па 1995 г. працаваў галоўным мастаком гэтага часопіса, з лістапада 1995 г. быў шэф-рэдактарам газеты «Пікнік». Аформіў шмат кніг, у тым ліку школьныя падручнікі, персанальныя кнігі карыкатур, кнігі для дзяцей, творы беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива», «Беларускі час», а таксама ў замежных выданнях. Зараз А. І. Гармазу ведаюць не толькі як знакамітага таленавітага мастака-карыкатурыста, але і як выдаўца. Анатоль Іванавіч з"яўлеецца дырэктарам ААТ "Рэдакцыя газеты "Шапокляк", выданні якога вельмі запатрабаваныя і папулярныя не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі краіны. 

Напрыканцы  2015 года пабачыла свет  кніга карыкатур Анатоля Гармазы “Простыя рэчы”. У кнізе сабраны лепшыя малюнкі мастака за апошнія некалькі год. І як піша сам аўтар “буду вельмі рад, калі ты, чытач, гартаючы старонкі, атрымаеш асалоду ад майго майстэрства. І ўсміхнешся…”. Таму што галоўнае ў творчасці карыкатурыста – смех. А ўсе мастацкія работы Анатоля Гармазы напоўнены шчырым гумарам і лагодным смехам. 
На выстаўцы будуць прадстаўлены новыя работы Анатоля Іванавіча, сяброўскія шаржы і некаторыя карыкатуры з новай кнігі.
Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел знакамітыя мастакі-карыкатурысты Мікола Гіргель і Сяргей Волкаў, вядомы беларускі паэт-песеннік Алег Жукаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Мікуліч,  эстрадная спявачка, салістка Ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС Таццяна Шатэрнік. 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
 


ўсе навiны


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта