Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
“Нясіце вясну да людзей”
Удзельнікі калектыву – аўтары-выканаўцы, інструменталісты, сябры Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускага Саюза музычных дзеячаў, народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”.
У рэпертуары “Элегіі” звыш 90 песень на асабістыя тэксты і музыку, а таксама на вершы беларускіх, рускіх і мясцовых паэтаў: духоўныя, патрыятычныя, лірычныя, жартоўныя, турыстычныя, раманс, а таксама песні вядомых бардаў, інструментальная класічная музыка. За час існавання калектыву выдадзена 6 дыскаў, апошні “Песні над Віліяй”– у 2016 годзе.
Аўтары-выканаўцы, паэты “Элегіі” маюць свае паэтычныя зборнікі. Вершы і песні калектыву неаднойчы гучалі на Беларускім радыё ў праграмах Таццяны Якушавай, Марыны Ціхаміравай, Таццяны Песнякевіч, беларускім тэлебачанні, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і газетах, нотных і паэтычных зборніках, дысках народнага клуба “Жывіца” ДУ“Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, Віцебскага фестывалю “Лицедейство старого города” (дыск “Майстр-клас”).
Калектыў і яго ўдзельнікі – лаурэаты і дыпламанты міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў, мерапрыемстваў. Канцэртныя праграмы “Элегіі” былі паказаны на міжнародных фестывалях і мерапрыемствах у Расіі (г.Санкт-Пецярбург, г.Валдай) і Польшчы .
“Элегія” – ініцыятар шматлікіх дабрачынных праектаў: “Свет Ражаства Хрыстова” (з Вілейскім царкоўным благачынным округам), “Вайны дзве – памяць адна” ( з мясцовым дабрачынным гісторыка-культурным фондам “Крокі” памяці Першай сусветнай вайны, в.Заброддзе), “Незабыўныя імёны Вілейшчыны”, “Славутая землякі” (з Беларускім Радыё), рэгіянальнага фестывалю аўтарскай песні “Вілейская хваля”.
ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||





Карта сайта