Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
“Песняй вітаю я вас!” Традыцыйнае свята да Дня ВедаўШтогод Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 1 верасня ладзіць традыцыйнае свята “Песняй вітаю я вас!”, прымеркаванае да Дня Ведаў. Якуб Колас значную частку свайго жыцця, каля трыццаці гадоў, прысвяціў педагагічнай працы. Пачынаў ён так званым народным настаўнікам, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку, працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсітэце. Шчаслівае спалучэнне таленту настаўніка і паэтычнага дару дало магчымасць праз кожны радок, кожнае слова перадаць свой запет будучым пакаленням. Народны паэт апрацаваў звыш 40 народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах Якуб Колас – не толькі дзіцячы пісьменнік, а і педагог-выхавацель, які з замілаваннем расказвае пра прыгажосць роднай зямлі, раскрывае магчымасці сакавітага беларускага слова. Таму невыпадкова ў гэты хвалюючы і запамінальны дзень музей Якуба Коласа падрыхтаваў разнастайную святочную праграму. Для ўсіх жадаючых будуць арганізаваны музейныя майстар-класы па вырабе паштовак, аглядныя экскурсіі па ўсіх залах музея, беларускія народныя гульні і лялечныя прадстаўленні. Мэта свята – звярнуць увагу да творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, даць магчымасць сустрэчы з сынам песняра, вядомымі паэтамі, празаікамі, пазнаёміць вучняў з лепшымі ўзорамі сучаснай беларускай літаратуры. Шчыра запрашаем таксама 1 верасня а 10.00 на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “На ўлонні прыроды такія прыгоды”, прымеркаванай да 80-годдзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». Галоўны герой гэтага знакамітага твора – малодшы сын пісьменніка Міхась Міцкевіч, а асновай сюжэта сталі яго незвычайныя прыгоды падчас адпачынкаў у вёсцы Талька Пухавіцкага раёна. ўсе навiны ![]() |
|
|
|
|
||||||||




Карта сайта