Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Дзень памяці Якуба Коласа
Талент Якуба Коласа выключны і фенаменальны, і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. I жыццё паэта — узор і прыклад для ўсіх, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў. Класік нацыянальнай і суветнай літаратур, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства.
Канстанцін Міцкевіч нарадзіўся ў сям"і лесніка, але змог прабіцца праз церні да зорак. Гэтаму папярэднічала вучоба ў "дарэктара" (хатняга настаўніка), у пачатковай школе, настаўніцкай семінарыі і - самае галоўнае - самаадукацыя. Менавіта дзякуючы апошняй, як потым прызнаецца сам пісьменнік, праз чытанне ў большасці сваёй класічнай рускай літаратуры Якуб Колас дасягнуў вяршыняў на літаратурнай ніве. З кнігі баек І. Крылова – падарунка дзядзькі будучага паэта – яшчэ ў глыбокім дзяцінстве, адкрыўся для Костуся незвычайны свет мастацкага слова. Зачараваны хлопчык завучыў на памяць вялікую частку той кнігі. Далей надышла чарга Лермантава, Някрасава, Кальцова, Гогаля, Дастаеўскага ... Ужо будучы народным паэтам, Якуб Колас высока ацэньваў творчасць Ф. М.Дастаеўскага. У сваіх лістах і дзённіках ён часта згадваў імя класіка рускай літаратуры. У лісце да С. М. Гарадзецкага ён піша: «Вышэй па таленту Дастаеўскага няма ў свеце пісьменніка. Дастаеўскі наш, Дастаеўскаму, калі трэба, усё трэба дараваць ... ».
Цёплыя, сяброўскія ўзаемаадносіны падтрымліваў беларускі паэт з многімі расійскімі літаратарамі, сярод якіх С. Гарадзецкі, С. Міхалкоў, А. Твардоўскі, А. Фадзееў, К. Сіманаў, Я. Мазалькоў і інш. Сёння музей Песняра працягвае наладжваць стасункі з літаратурнымі музеямі Расіі. Прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня памяці знакамітага пісьменніка запрошана дырэктар Літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. М. Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург) Наталля Ашымбаева. Музеі Ф. М. Дастаеўскага і Якуба Коласа аб'ядноўвае атмасфера творчасці і жыццялюбства. Гэта не проста ўстановы культуры, а ў першую чаргу - «дамы» класікаў нацыянальных літаратур. Большасць беларусаў любіць творчасць Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, і ў перспектыве супрацоўніцтва паміж нашымі музеямі - стварэнне сумесных праектаў і выставак, якія дапамогуць адкрыць новыя грані жыцця і творчасці знакамітага рускага пісьменніка.
У дзень смерці паэта ўрачыстай хвілінай маўчання ў 13.20 (менавіта ў гэты час спынілася сэрца паэта) распачнуцца мерапрыемсты па ўшанаванню памяці народнага паэта Беларусі. Прадоўжыць урачыстасці памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Песняра на Вайсковых могілках г. Мінска.
ПРАГРАМА
“Дня памяці Якуба Коласа”
Музей Якуба Коласа
13. 20 – Хвіліна памяці Якуба Коласа
13.30 - “Спяшаецца сэрца адстукаць свой пай…” . Міні – экскурсія ў апошні дзень жыцця Якуба Коласа
14. 00 – урачыстае падпісанне пагаднення аб доўгатэрміновым творчым супрацоўніцтве паміж Літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа (Мінск) і Літаратурна-мемарыяльным музеем Ф. М. Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)
Вайсковыя могілкі 15. 00 - памінальны мітынг і ўскладанне кветак да помніка Песняра.
ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||





Карта сайта