Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Дзень горада


 "Наш Мінск старадаўны!"

8 верасня 2012 г. сталіца нашай краіны, горад Мінск, святкуе свой 945-ы дзень нараджэння. 

 

Народны паэт Беларусі Якуб Колас пражыў у Мінску агулам больш за 30 гадоў. Пясняр з асаблівай цеплынёй ставіўся да беларускай сталіцы. З Мінскам звязана стварэнне яго асноўных твораў: тут была запачаткавана славутая паэма "Новая зямля", напісаны трылогія "На ростанях", паэмы "Рыбакова хата", "Міхасёвы прыгоды", "На шляхах волі", а таксама шматлікія аповесці, апавяданні, вершы, крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.

У сталіцы захавалася некалькі будынкаў, якія непасрэдна звязаны з Якубам Коласам. Сярод іх - дом, у якім прайшлі апошнія дні зямнога жыцця народнага паэта. Тут, на сядзібе Коласа, адчуваецца атмасфера мінулых дзён, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Гасцей ветліва сустракаюць дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з'яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры і душы.

 

У дзень горада шчыра запрашаем наведаць Дом Коласа і прыняць удзел у святочнай праграме "Наш Мінск старадаўны"

Да ўвагі наведвальнікаў:

 

- Сустрэча з малодшым сынам паэта М.К.Міцкевічам (з 13.00 да 14.00);

- Магічны рытуал запісу запаветнага жадання чарнільным пяром Якуба Коласа (з 12.00 да 15.00)

- Тэматычная экскурсія "Мінскі перыяд жыцця і творчасці Якуба Коласа"

- Інтэрактыўная гульня для сямейных наведвальнікаў "Таямніцы Дома Песняра"

- Грамадская акцыя "Мы чытаем Коласа"

- Выстаўка з фондавых калекцый музея "Пачэсны шлях настаўніка" (да 110-годдзя пачатку педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа)

 

Запрашаем наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 8 верасня з 10.00 да 17.00. 

 

Тэл. для даведак: (017) 284 17 02

 

 



ўсе навiны


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта