Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

"КАЛАСАВІНЫ" 2012

 

  

           

1- 2 -3 лістапада 2012 года

Запрашаем Вас прыняць удзел у літаратурным свяце “Каласавіны” і

XXVІІ Міжнароднай  навуковай канферэнцыі

“Якуб Колас. Чалавек. Эпоха.Час”,

прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння

народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

 

1 лістапада 2012 г

11-00 - урачыстае адкрыццё свята “Каласавіны”,
круглы стол з кіраўнікамі арганізацый і музеяў сістэмы адукацыі,
якія носяць імя Якуба Коласа
 “Актуальныя пытанні папулярызацыі творчай спадчыны
народнага паэта Беларусі Якуба Коласа”.

 

2 лістапада 2012г

XXVІІ Міжнародная  навуковая канферэнцыя

“Якуб Колас. Чалавек. Эпоха.Час”,

прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

 

                        Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў сферы навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ - ХХ стст., гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, спецыялісты музейнай справы.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з"яўляюцца:

аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, ролі паэта і яго творчасці ў станаўленні, развіцці беларускай літаратуры і шмталікіх галін культуры Беларусі; творчага ўкладу паэта ў развіццё і станаўленне дзяржаўнасці  і ідэалогіі нашай рэспублікі;  разгляд фундаментальных праблем коласазнаўства на пачатку ХХІ стагоддзя; кансалідацыя творчых і навуковых сілаў нашай краіны і краін замежжа па ўсебаковаму вывучэнню і шматаспектнай папулярызацыі творчай спадчына народнага паэта Беларусі Якуба Коласа сярод шырокіх слаёў грамадства.

Праблематыка канферэнцыі:

1.Творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа як вектар развіцця нацыянальнай ідэі на мяжы  стагоддзяў;

2. Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыняцці замежнага чытача;

3. Да пытання творчай пераемнасці: коласаўскія традыцыі ў сучаснай беларускай літаратуры;

4. Асобы з акружэння Якуба Коласа: дабрачынная дапамога Якуба Коласа людзям, творчыя і дзелавыя кантакты паэта перыяду 1941 – 1956 гг. (да выяўлення новых персаналій);

5. Коласазнаўства ў ХХІ стагоддзі: творчы пошук і  новыя метадалагічныя аспекты; 

6. Імя Якуба Коласа ў Сеціве (да праблемы фарміравання новых музейных брэндаў сродкамі IT-тэхналогій);

            7. Навуковае коласазнаўства і музеалогія: у нагу з часам:

                   Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных паседжанняў.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, іншыя славянскія.

Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў “Каласавіны”.

            Праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

            Арганізацыйны ўнёсак на выданне зборніка дакладаў канферэнцыі і арганізацыйныя расходы – 50 000 беларускіх рублёў.

           

3 лістапада 2012г.

Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу
 на плошчы яго імя, г.Мінск.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба

  Коласа

Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэлефоны для кантактаў:

Дырэктар З.М.Камароўская -  284 15 84

Намеснік дырэктара  Г.І.Зайцава -  284 05 55,  

fax: 284 19 40, 

                                    e-mail:

                                                                               

 


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта